Перайсці да зместу

Гаметагенез

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гаметагенез — працэс выспявання палавых клетак, або гамет. Па прычыне, што ў ходзе гаметагенеза спецыялізацыя яйкаклетак і сперміяў адбываецца ў розных напрамках, звычайна вылучаюць аагенез і сперматагенез адпаведна.

Гаметагенез заканамерна прысутнічае ў жыццёвым цыкле шэрагу найпростых, водарасцей, грыбоў, споравых і голанасенных раслін, а таксама мнагаклетачных жывёл. У некаторых групах гаметы другі раз рэдукаваныя (сумчатыя і базідыевыя грыбы, кветкавыя расліны). Найбольш падрабязна працэсы гаметагенеза вывучаны ў мнагаклетачных жывёл.

  • БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.12