Радван (герб)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Герб «Радван»)
Радван (польск.: Radwan) — прыватны шляхецкі герб, якім карысталася больш за 150 родаў Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У чырвоным полі залатая царкоўная харугва з трыма канцамі, з махрамі, звісаючымі унізе, зверху размешчаны залаты кавалерскі крыж. Клейнод: над прылбіцай з каронай тры або пяць страусавых пёраў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з пачатку XV стагоддзя.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Радван // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 485—486. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.