Герб Суража
Герб Суража | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Сураж |
Зацверджаны | 20 студзеня 2006 |
Шчыт |
барочны |
Заснаванне | 20 студзеня 2006 |
Герб Суража — герб Суража Віцебскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У сярэбраным полі барочнага шчыта — сцяна замка-крэпасці з трыма вежамі чырвонага колеру. У сцяне крэпасці і ў вежах — байніцы. Унізе трох веж — уваходныя праёмы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці з загадам вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонта II віцебскі ваявода Стэфан Збаражскі ў 1563 г. дзеля вайсковых мэт пабудаваў Суражскі замак. У 1570 г. Сураж атрымаў такія ж, як і Віцебск, правы і волю. Годам раней горад атрымаў герб: у сярэбраным полі — крэпасць з трыма вежамі.
Пасля ўваходу у склад Расійскай імперыі ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай, 21 жніўня 1781 г. Кацярынай II быў зацверджаны герб заштатнага Суража Віцебскай губерні: «у верхнім залатым полі — узнікаючы Дзяржаўны арол; у ніжняй частцы — полацкі герб: на кані воін, які трымае ў правай руцэ шаблю, на левую руку ўздзеты чырвоны шчыт з двайным крыжам на ім. Поле падзелена на чатыры часткі: чырвоная, залатая, сярэбраная і блакітная».
У рашэнні сесіі Суражскага пасялковага Савета дэпутатаў ад 29 сакавіка 2002 г. № 25 падкрэсліваецца, што герб 1569 г. на працягу некалькіх стагоддзяў быў для суражан сімвалам высокага патрыятызму, палітычнай і эканамічнай значнасці, духоўнай цвёрдасці, вернасці роднаму гораду. Старажытны герб з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, адлюстроўвае ў адпаведнасці з законамі геральдыкі гістарычную ролю горада.
Герб Суража належыць да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- г. п. Сураж Віцебскага раёна // Адамушка, У. І. Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. — Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. — С. 74—75.