Гран-Пры Малайзіі 2014 года
Малайскі | ||
---|---|---|
Этап 2 з 19 2014 | ||
Дэталі гонкі | ||
Дата | 30 сакавіка 2014 2014 | |
Афіцыйная назва | 2014 Formula 1 Petronas Malaysia Grand Prix | |
Месца | Міжнародны Аўтадром Сепанг Сепанг, Селангор, Малайзія | |
Трэк | Пастаянная гоначная траса 5,543 км | |
Дыстанцыя | 56 кругоў, 310,408 км | |
Надвор'е | Суха, 32°C | |
Поўл-пазіцыя | ||
Пілот | Льюіс Хэмілтан | Mercedes |
Час | 1:59,431 | |
Найхутчэйшы круг | ||
Пілот | Льюіс Хэмілтан | Mercedes |
Час | 1:43,066 на крузе 53 | |
Подыум | ||
Першае месца | Льюіс Хэмілтан | Mercedes |
Другое месца | Ніка Розберг | Mercedes |
Трэцяе месца | Себасцьян Фетэль | Red Bull |
Гран-пры Малайзіі 2014 года (англ.: 2014 Formula 1 Petronas Malaysia Grand Prix) — гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 30 сакавіка 2014 на аўтадроме Сепанг у Малайзіі. Гэта быў другі этап Чэмпіяната Свету сезона 2014 года. У гоначны ўік-энд цалкам дамініравалі пілоты каманды Mercedes. Льюіс Хэмілтан выйграў кваліфікацыю, гонку, таксама паказаў найлепшы круг у гонцы, нікому не саступіўшы лідарства за 56 кругоў. Ніка Розберг стаў другім. Для каманды Mercedes дубль на подыуме стаў першым з Гран-Пры Італіі 1955 года, калі першыя дзве пазіцыі атрымалі Хуан-Мануэль Фанхіа і П'ера Таруффі.
Справаздача
[правіць | правіць зыходнік]Кваліфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Кваліфікацыя пачалася з затрымкай амаль што ў гадзіну з-за моцнай залевы, што накрыла Сепанг. Старт сесіі пераносіўся 4 разы, пакуль дождж не супакоіўся і траса не стала прыгоднай для заездаў. Пагроза ўзмацнення дажджу вынудзіла пілотаў стартаваць усім разам, што ўскладніла кваліфікацыю. Першым найлепшы час у дажджавых умовах паказаў лідар чэмпіянату Ніка Розберг — да самага канца першай сесіі гэты вынік ніхто так і не пераўзышоў. Другі час паказаў на сваім Mercedes Льюіс Хэмілтан, трэцім стаў Себасцьян Фетэль. Дадзеныя вынікі абумовілі кола барацьбітаў за поўл-пазіцыю ў Малайзіі. Першая кваліфікацыйная сесія не здолела прадоўжыцца 18 хвілін. Шведскі пілот Caterham Маркус Эрыксан не здолеў правільна патрапіць у паварот і разбіў свой балід аб рэльс бяспекі, таксама патрапіў у рэкламны шчыт. Недабіткі, якія засталіся на трасе пасля аварыі Эрыксана, прымусілі сцюардаў спыніць сесію за 35 секунд да яе заканчэння і не працягваць яе далей. Зноў няўдала выступіў Пастор Мальданада, які не здолеў трапіць у другую сесію.
У другой кваліфікацыйнай сесіі інтэнсіўнасць дажджу знізілася, але траса па-ранейшаму заставалася мокрай. Некаторыя пілоты спрабавалі паказаць час на прамежкавай гуме, але безвынікова. Пачатак сесіі адзначыўся сутыкненнем Фернанда Алонса і Данііла Квята, у выніку чаго сесія была спынена на 6 хвілін, каб прыбраць з трасы недабіткі пярэдняга антыкрыла Toro Rosso Квята. Падвеска пярэдняга левага кола Алонса была пашкоджана, але тэхнікі Ferrari здолелі выпусціць іспанца на трасу. Другую сесію выйграў Льюіс Хэмілтан у барацьбе з Себасцьянам Фетэлем.
У трэцяй сесіі асноўная барацьба за поўл-пазіцыю ішла паміж пілотамі Mercedes і Себасцьянам Фетэлем. Пілоты McLaren эксперыментавалі з гумай, у выніку чаго Джэнсан Батан не здолеў уключыцца ў барацьбу за першыя пяць месцаў на старце. Хэмілтан зноў выйграў кваліфікацыю, як і ў Аўстраліі. Фетэль на гэты раз быў другім, Ніка Розберг і Фернанда Алонса занялі, адпаведна, трэцяе і чацвёртае месцы.
Пасля кваліфікацыі пілот Williams Вальтэры Ботас быў пакараны трыма пазіцыямі на старце за перашкоду Даніэлю Рык’ярда падчас другога сегмента.
Гонка
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ перад гонкай высветлілася, што Серхіа Перэс не прыме ўдзел у гонцы: яго Force India сутыкнулася з тэхнічнымі праблемамі на шляху да стартавай рашоткі. Таму ў гонцы ўдзельнічалі не 22, а 21 пілот.
Хэмілтан захапіў лідарства адразу пасля старта, у той час як Фетэль стартаваў няўдала — яго апярэдзілі Ніка Розберг і Даніэль Рык'ярда. На першым крузе адбылося сутыкненне Пастора Мальданада і Жуля Б’яншы. Камісары прызналі вінаватым у сутыкненні Б’яншы і пакаралі пяцісекундным штрафам stop & go. Нягледзячы на тое, што абодва пілоты здолелі працягнуць гонку, далей за восьмы круг ні Б’яншы, ні Мальданада не праехалі і сышлі па тэхнічных прычынах.
Кімі Райканен страціў некалькі пазіцый на старце, а на другім крузе сутыкнуўся з Кевінам Магнусэнам, у выніку чаго фінскі пілот атрымаў пракол задняга правага кола. Вымушаны піт-стоп адкінуў Райканена на апошняе месца. Магнусэна пакаралі пяцісекундным штрафам stop & go, а Райканен так і не здолеў вярнуцца ў ачковую зону да самога фініша гонкі. Толькі на апошніх кругах Райканен здолеў навязаць барацьбу Раману Гражану за адзінаццатае месца.
Себасцьян Фетэль вёў барацьбу спачатку з Даніэлем Рык’ярда за трэцяе месца, а потым з Ніка Розбергам за другое. Але, нягледзячы на ўсе спробы дагнаць Розберга, Фетэль не здолеў наблізіцца да пілота Mercedes менш чым на секунду. Рык’ярда, які саступіў у барацьбе за трэцяе месца Фетэлю, адбіваў атакі Фернанда Алонса. У выніку Рык’ярда стаў ахвярай дзеянняў сваёй каманды: на чарговым планавым піт-стопе яму дрэнна зафіксавалі пярэдняе левае кола і выпусцілі на піт-лэйн. Нягледзячы на тое, што механікі праблему своечасова заўважылі і ліквідавалі, камісары пакаралі Рык’ярда дзесяцісекундным штрафам stop & go. Але Рык’ярда не паспеў адбыць пакаранне, бо пашкодзіў пярэдняе антыкрыло на наступным крузе, а потым спыніў удзел у гонцы з-за тэхнічных праблем. Яго штраф быў перанесены на наступны Гран-Пры ў Бахрэйне, дзе ён будзе пакараны дзесяццю пазіцыямі на старце.
Апошнія кругі гонкі адзначаліся актывізацыяй Фернанда Алонса, які нагнаў Ніка Хюлькенберга і даехаў да чацвёртага месца. У другой палове дзясяткі пілоты Williams актывізавалі свой ціск на Джэнсана Батана. Вальтэры Ботас быў відавочна хутчэйшы за Феліпе Масу, і кіраўніцтва Williams загадала Масе прапусціць Ботаса, каб апошні змог працягнуць ціск на Батана. Але Маса не падпарадкаваўся загадам з боксаў і даехаў да фініша ўслед за Батанам і наперадзе Ботаса.
Хэмілтан выйграў гонку, не саступіўшы нікому лідарства. Ён таксама паказаў найхутчэйшы круг і такім чынам атрымаў так званы Вялікі Шлем. Сваю перамогу Хэмілтан прысвяціў пасажырам зніклага рэйса MH370 Малайскіх авіяліній. Розберг фінішаваў другім і замацаваў сваё лідарства ў Чэмпіянаце. Фетэль стаў трэцім і набраў першыя ачкі ў чэмпіянаце, як для сябе, так і для каманды Red Bull. Алонса, як і ў Аўстраліі, стаў чацвёртым. Хюлькенберг заняў высокае пятае месца. Топ 10 дапоўнілі Батан, Маса, Ботас, Магнусэн і Квят.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Кваліфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Q1 | Q2 | Q3 | На старце |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Льюіс Хэмілтан | Mercedes | 1:57,202 | 1:59,041 | 1:59,431 | 1 |
2 | Себасцьян Фетэль | Red Bull Racing-Renault | 1:57,654 | 1:59,399 | 1:59,486 | 2 |
3 | Ніка Розберг | Mercedes | 1:57,183 | 1:59,445 | 2:00,050 | 3 |
4 | Фернанда Алонса | Ferrari | 1:58,889 | 2:01,356 | 2:00,175 | 4 |
5 | Даніэль Рык'ярда | Red Bull-Renault | 1:58,913 | 2:00,147 | 2:00,541 | 5 |
6 | Кімі Райканен | Ferrari | 1:59,257 | 2:01,532 | 2:01,218 | 6 |
7 | Ніка Хюлькенберг | Force India-Mercedes | 1:58,883 | 2:00,839 | 2:01,712 | 7 |
8 | Кевін Магнусэн | McLaren-Mercedes | 2:00,358 | 2:02,094 | 2:02,213 | 8 |
9 | Жан-Эрык Вернь | Toro Rosso-Renault | 2:01,689 | 2:02,096 | 2:03,078 | 9 |
10 | Джэнсан Батан | McLaren-Mercedes | 2:00,889 | 2:01,810 | 2:04,053 | 10 |
11 | Данііл Квят | Toro Rosso-Renault | 2:01,175 | 2:02,351 | — | 11 |
12 | Эстэбан Гуцьерэс | Sauber-Ferrari | 2:01,134 | 2:02,369 | — | 14 |
13 | Феліпэ Маса | Williams-Mercedes | 2:00,047 | 2:02,460 | — | 12 |
14 | Серхіа Перэс | Force India-Mercedes | 2:00,076 | 2:02,511 | — | 13 |
15 | Вальтэры Ботас[# 1] | Williams-Mercedes | 1:59,709 | 2:02,756 | — | 17 |
16 | Раман Гражан | Lotus F1-Renault | 2:00,202 | 2:02,885 | — | 15 |
17 | Пастор Мальданада | Lotus F1-Renault | 2:02,074 | — | — | 16 |
18 | Адрыян Зуціл | Sauber-Ferrari | 2:02,131 | — | — | 18 |
19 | Жуль Б'яншы | Marussia F1-Ferrari | 2:02,702 | — | — | 19 |
20 | Камуі Кабаясі | Caterham F1-Renault | 2:03,595 | — | — | 20 |
21 | Макс Чылтан | Marussia F1-Ferrari | 2:04,388 | — | — | 21 |
22 | Маркус Эрыксан | Caterham F1-Renault | 2:04,407 | — | — | 22 |
Час 107 %: 2:05,385 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:57,183 хв.) | ||||||
Крыніца: F1.com[1] |
- Заўвагі
- ↑ Вальтэры Ботас быў пакараны трыма пазіцыямі на старце за перашкоду Даніэлю Рык’ярда падчас другога сегмента.
Гонка
[правіць | правіць зыходнік]Паз. | Пілот | Канструктар | Кругі | Піт-стопы | Час | Старт | Найхутчэйшы круг |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Льюіс Хэмілтан | Mercedes | 56 | 1:40:25,974 | 1 | 1:43,066 (53) | |
2 | Ніка Розберг | Mercedes | 56 | + 17,313 | 3 | 1:43,960 (55) | |
3 | Себасцьян Фетэль | Red Bull Racing-Renault | 56 | + 24,534 | 2 | 1:44,289 (51) | |
4 | Фернанда Алонса | Ferrari | 56 | + 35,992 | 4 | 1:44,165 (47) | |
5 | Ніка Хюлькенберг | Force India-Mercedes | 56 | + 47,199 | 7 | 1:45,982 (38) | |
6 | Джэнсан Батан | McLaren-Mercedes | 56 | + 1:23,691 | 10 | 1:46,039 (47) | |
7 | Феліпэ Маса | Williams-Mercedes | 56 | + 1:25,076 | 13 | 1:44,897 (44) | |
8 | Вальтэры Ботас | Williams-Mercedes | 56 | + 1:25,537 | 18 | 1:45,475 (31) | |
9 | Кевін Магнусэн | McLaren-Mercedes | 55 | + 1 Круг | 8 | 1:45,373 (44) | |
10 | Данііл Квят | Toro Rosso-Renault | 55 | + 1 Круг | 11 | 1:46,695 (36) | |
11 | Раман Гражан | Lotus F1-Renault | 55 | + 1 Круг | 15 | 1:46,224 (42) | |
12 | Кімі Райканен | Ferrari | 55 | + 1 Круг | 6 | 1:45,129 (36) | |
13 | Камуі Кабаясі | Caterham F1-Renault | 55 | + 1 Круг | 20 | 1:47,753 (53) | |
14 | Маркус Эрыксан | Caterham F1-Renault | 54 | + 2 Круга | 22 | 1:47,500 (40) | |
15 | Макс Чылтан | Marussia F1-Ferrari | 54 | + 2 Круга | 21 | 1:48,249 (49) | |
- | Даніэль Рык'ярда | Red Bull-Renault | 49 | DNF | 5 | 1:44,675 (48) | |
- | Эстэбан Гуцьерэс | Sauber-Ferrari | 35 | DNF | 12 | 1:47,782 (27) | |
- | Адрыян Зуціл | Sauber-Ferrari | 32 | DNF | 17 | 1:48,040 (27) | |
- | Жан-Эрык Вернь | Toro Rosso-Renault | 18 | DNF | 9 | 1:48,527 ( | 4)|
- | Жуль Б'яншы | Marussia F1-Ferrari | 8 | DNF | 19 | 1:51,473 ( | 4)|
- | Пастор Мальданада | Lotus F1-Renault | 7 | DNF | 16 | 1:50,929 ( | 6)|
- | Серхіа Перэс1 | Force India-Mercedes | - | - | DNS | 14 | |
Крыніца: F1.com[2] |
Заўвагі:
- ↑ Серхіа Перэс не здолеў стартаваць з-за тэхнічных праблем перад стартам гонкі
Пазіцыі пасля гонкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пазіцыі пілотаў у чэмпіянаце
Паз. | Пілот | Ачкі | |
---|---|---|---|
1 | Ніка Розберг | 43 | |
17 | 2 | Льюіс Хэмілтан | 25 |
1 | 3 | Фернанда Алонса | 24 |
1 | 4 | Джэнсан Батан | 23 |
3 | 5 | Кевін Магнусэн | 20 |
- Пазіцыі канструктараў у чэмпіянаце
Паз. | Канструктар | Ачкі | |
---|---|---|---|
1 | 1 | Mercedes | 68 |
1 | 2 | McLaren-Mercedes | 43 |
3 | Ferrari | 30 | |
4 | Williams-Mercedes | 20 | |
5 | Force India-MMercedes | 19 |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2014. Праверана 30 Сакавіка 2014. (англ.)
- ↑ Афіцыйныя вынікі гонкі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2014. Праверана 5 красавіка 2014. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- sepangcircuit.com — афіцыйны сайт Гран-Пры Малайзіі