Перайсці да зместу

Гістарычная вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гістарычная вобласць — прынятае ў этнаграфіі, гісторыі, культуралогіі паняцце для тэрыторыі, якая гістарычна, як правіла, складала палітычнае адзінства і ў сілу гэтага цяпер характарызуецца вызначанымі агульнымі рысамі ў культуры, этнаграфіі, мове, самасвядомасці мясцовага і навакольнага насельніцтва.

Вылучэнне гістарычных абласцей у рознай ступені характэрна для розных краін і рэгіёнаў. Напрыклад, у Расіі не прынята вылучаць гістарычныя вобласці, у некаторых жа краінах (асабліва ў Еўропе) гістарычныя вобласці замацаваны афіцыйна, а часам кладуцца ў аснову сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу (Грузія, Латвія, Іспанія, Італія, Германія).

Акрамя таго, на адной і той жа тэрыторыі могуць напластоўвацца гістарычныя вобласці рознага гістарычнага паходжання — якія склаліся ў антычны час, ранняе Сярэднявечча, позняе Сярэднявечча.

Найбольш распаўсюджана вылучэнне гістарычных абласцей на адзін узровень менш за краіну (гэта значыць такіх, на якія падзяляюцца краіны). Яны могуць аб’ядноўвацца ў адзінкі буйнейшага ўзроўню, якія адпавядаюць па памерах асобным краінам, але далёка не заўсёды супадаюць з сучаснымі дзяржавамі. Тыя, у сваю чаргу, аб’ядноўваюцца ў яшчэ буйнейшыя рэгіёны, якія часта ўжо не ўсведамляюцца на побытавым узроўні і выяўляюцца падчас спецыяльных даследаванняў.

Падзел свету на гістарычныя рэгіёны

[правіць | правіць зыходнік]

На аснове класіфікацыі па гісторыка-культурным абласцям (ГКА).

Многія з пералічаных ніжэй абласцей перасякаюцца.

(прыкладна па гадзіннікавай стрэлцы)

  • Андрианов Б. В. Историко-культурные области // Народы мира. Историко-этнографический справочник. М.: «Советская энциклопедия», 1988. Стр. 580—585.
  • Sven Tägil, (ed.), Regions in Central Europe: The Legacy of History, C. Hurst & Co. Publishers, 1999
  • Marko Lehti, David James Smith, Post-Cold War Identity Politics: Northern and Baltic Experiences, Routledge, 2003 ISBN 0714654280
  • Compiled by V. M. Kotlyakov, A. I. Komarova, Elsevier's dictionary of geography: in English, Russian, French, Spanish, German, Elsevier, 2006 ISBN 0444510427
  • Martin W. Lewis, Kären Wigen, The Myth of Continents: A Critique of Metageography, University of California Press, 1997 ISBN 0520207432