Перайсці да зместу

Дзмітрый Юр’евіч Шамяка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Юр’евіч Шамяка
вялікі князь маскоўскі
7 ліпеня 1445 — 26 кастрычніка 1445
Папярэднік Васіль II
Пераемнік Васіль II
Гасудар усяе Русі[d]
12 лютага 1446 — 17 лютага 1447
Пераемнік Васіль II

Нараджэнне не раней за 1400 і не пазней за 1422
Смерць 17 ліпеня 1453
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Маці Анастасія Юр'еўна
Жонка Соф’я Дзмітрыеўна[d][1]
Дзеці Марыя Дзмітрыеўна[d] і Іван Дзмітрыевіч Шамякін[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Юр’евіч Шамяка (14201453), князь галіцкі, сын князя Юрыя Дзмітрыевіча, вялікі князь маскоўскі ў 14461447 гадах.

Удзельнічаў у 1430-я гады разам з бацькам і сваім старэйшым братам Васілём Касым у барацьбе за княжанне ў Маскве (1425—1453) супраць Васіля Цёмнага. З 1436 узначальваў апазіцыю супраць маскоўскага вялікага князя. Пасля таго, як у 1445 годзе ў бітве пад Суздалем сыны Улу-Мухамеда разбілі маскоўскае войска і ўзялі ў палон Васіля Цёмнага, улада ў Маскве перайшла да Шамякі. Але Васіль, паабяцаўшы хану Залатой Арды выкуп, атрымаў ад яго ардынскага войска і вярнуўся ў Маскву, а Шамяка збег ва Угліч.

Маскоўскія князі (12761598)
Даніл Аляксандравіч
Юрый Данілавіч
Іван Каліта
Сямён Горды
Іван II Красны
Дзмітрый Данскі
Васіль I
Васіль II Цёмны
Іван III
Васіль III, жонка Алена Васільеўна
Іван IV Грозны
Фёдар Іванавіч
Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Васіль Касы
Дзмітрый Юр’евіч Шамяка

Але на бок Шамякі перайшлі шматлікія баяры, купцы і прадстаўнікі духавенства, абураныя «ардынскім палкаводствам» Васіля Цёмнага, і ў 1446 годзе пры іх падтрымцы Дзмітрый Шамяка стаў маскоўскім князем. Затым ён злавіў у Траецкім манастыры Васіля Цёмнага і ў адплату за асляпленне свайго брата — Васіля Касога, асляпіў яго і адправіў ва Угліч. Але ў 1447 годзе Шамяка вымушаны быў збегчы з Масквы, асцерагаючыся войска баярына Пляшчэева, якое падступала да горада. Прычынай гэтага стала тое, што Шамяка не карыстаўся падтрымкай маскоўскіх баяраў, у якіх былі адабраныя вотчыны Суздальска-Ніжагародскага княства, якому Шамяка надаў незалежнасць.

У 1448 годзе Сабор архірэеў, незалежна ад Канстанцінопальскага Патрыярхата, узвёў на кафедру мітрапаліта Маскоўскага епіскапа Разанскага Іону, і наклаў анафему на Дзмітрыя Шамяку. Пазней ён беспаспяхова працягваў спрабаваць змагацца з Васілём Цёмным, пацярпеўшы паразы пад Галічам, а затым пад Усцюгам. У 1452 годзе быў акружаны войскам Маскоўскага княства, але збег у Ноўгарад, дзе памёр (па летапісных дадзеных, атручаны) у 1453 годзе. Пахаваны быў у Юр’евым манастыры.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.