Добасна
Добасна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 81 км |
Басейн | 874 км² |
Вадацёк | |
Выток | Скачок |
• Каардынаты | 53°21′54″ пн. ш. 29°37′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дняпро |
• Каардынаты | 52°51′00″ пн. ш. 30°03′47″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Магілёўская вобласць, Гомельская вобласць |
Раёны | Кіраўскі раён, Рагачоўскі раён, Жлобінскі раён |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Добасна, Дабасна, Дабосна, Добысна, Дубосьня — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва балцкага паходжання[1].
Варыяцыя ў корані Даб- / Дуб- суадносная з варыяцыяй у літоўскім daburys, duburys «рачны вір (паглыбленае, „увагнутае“ месца)», якія звязаныя з dubti «ўгінацца» і далей з індаеўрапейскім *dheu-b- з семантыкай паглыблення, глыбіні[2][3].
Варыянт гэтага кораня *dheu-p- у назве прыпяцкай ракі Дуполка (прыток Пцічы)[4].
З коранем Dub- літоўскія гідронімы тыпу Dubė, Dubis, Dubija, Dubinga, Dubysa. Гідронімы Dabinta, Dabinčius, Dabotis, Dabulis звязваюцца з doba «яма»[5].
На карысць пярвейшасці назоўнай формы Дубосьня кажа наяўнасць гідроніма Дубасна ў гэтым жа дняпроўскім рэгіёне (прыток Віхры перад Мсціславам).
У гэтых назвах корань пашыраны тыповым балцкім гідранімічным пашыральнікам -sn-. Ён таксама ў назвах задзвінскага возера Мядзесна, дзвінскай ракі Лужасна, дняпроўскіх рэк Опісна (< *Apesna), Нерасна, Турасна[6].
Гэты пашыральнік прысутны і ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: upė «рака» — upėsnis «рачулка; месца, дзе цекла рэчка або дзе рэчка ўцякае ў возера»[7].
Назва матываваная асаблівасцямі рэчышча (яго глыбіні) і значыла «Глыбокая (рака)».
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 81 км. Плошча вадазбору 874 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.
Пачынаецца каля пасёлка Скачок Кіраўскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне горада Жлобін. Цячэ ў межах паўночнай часткі Гомельскага Палесся. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 700—900 м. Абалона двухбаковая, яе шырыня 200—300 м. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу. Шырыня ракі ў межань 5—15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады снежня, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 3—5 дзён.
У басейне ракі вадасховішча Скрыпліца.
Прытокі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 184.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 267—268.
- ↑ В. Н. Топоров. Прусский язык. A-D. Москва, 1975. С. 294—295.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 186.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 78, 93.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 291—292.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.