Еўрапейская кінапрэмія 2010
23-я Еўрапейская кінапрэмія англ.: 23rd European Film Awards | |||
---|---|---|---|
Дата | 4 снежня 2010 | ||
Месца | |||
Арганізатар | Еўрапейская кінаакадэмія | ||
Узнагароды | |||
Фільм | «Прывід пяра» | ||
Рэжысёр |
Раман Паланскі «Прывід пяра» |
||
Акцёр |
Юэн Мак-Грэгар «Прывід пяра» |
||
Актрыса |
Сільві Тэсцю «Лурд» |
||
Найбольш узнагарод | «Прывід пяра» (6) | ||
Найбольш намінацый | «Прывід пяра» (8) | ||
Афіцыйны сайт кінапрэміі | |||
|
23-я цырымо́нія прысуджэ́ння Еўрапе́йскай кінапрэ́міі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 4 снежня 2010 года ў Таліне.
Лідарам па колькасці намінацый стала кінастужка «Прывід пяра», адзначаная васьмю намінацыямі[1].
Узнагароды прысуджаліся ў 17 катэгорыях. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам паводле колькасці атрыманых узнагарод стаў палітычны трылер Рамана Паланскага «Прывід пяра»[2]. Ганаровую ўзнагароду за прыжыццёвыя дасягненні атрымаў швейцарскі акцёр Бруна Ганц, прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе быў уганараваны кампазітар Габрыэль Ярэд.
Храналогія падзей
[правіць | правіць зыходнік]- 1 верасня 2010 года на афіцыйным сайце Еўрапейскай кінапрэміі пачалося галасаванне, па выніках якога вызначаецца фільм-пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый». Намінантамі сталі 10 кінастужак[3].
- 9 верасня 2010 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію 2010 года. У спіс увайшло 46 фільмаў вытворчасці 32 еўрапейскіх краін[4].
- 21 верасня 2010 года былі абвешчаны намінанты на Еўрапейскую кінапрэмію ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі анімацыйны поўнаметражны фільм». У спіс намінантаў увайшло 3 анімацыйныя карцін[5].
- 11 кастрычніка 2010 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс намінантаў на прэмію «Еўрапейскае адкрыццё 2010 — Прыз ФІПРЭСІ». Гэтая ўзнагарода прысуджаецца штогод у межах Еўрапейскай кінапрэміі маладым і шматабяцальным рэжысёрам за дэбютны поўнаметражны фільм. У спіс намінантаў увайшло 5 дэбютных карцін[6].
- 27 кастрычніка 2010 года былі абвешчаны намінанты на Еўрапейскую кінапрэмію ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі дакументальны фільм »[7].
- 6 лістапада 2010 года на 7-ым Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі былі абвешчаны намінанты на Еўрапейскую кінапрэмію 2010 года ў асноўных намінацыях. Лідарам па колькасці намінацый стаў фільм «Прывід пяра», які атрымаў сем намінацый. Яшчэ пяцю намінацыямі быў адзначаны фільм «Ліван »[8].
- 4 снежня 2010 года адбылася 23-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам па колькасці атрыманых узнагарод стаў палітычны трылер Рамана Паланскі «Прывід пяра»[2][9].
Адбор
[правіць | правіць зыходнік]9 верасня 2010 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію 2010 года. У спіс увайшлі 46 фільмаў, вытворчасцю якіх займаліся 32 еўрапейскія краіны[10][4].
Пераможцы і намінанты
[правіць | правіць зыходнік]Ніжэй прыведзены спісы пераможцаў[2] і намінантаў[11]. У межах адной катэгорыі намінанты ўпарадкаваны паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона і прыводзіцца першым.
Узнагароды за фільм
[правіць | правіць зыходнік]Намінацыя | Фільм | Рэжысёр | Краіна |
---|---|---|---|
Найлепшы еўрапейскі фільм | «Прывід пяра» | Раман Паланскі | , , |
«Душэўная кухня » | Фаціх Акін | ||
«Ліван » | Самуэль Маоз | , , | |
«Людзі і багі » | Ксаўе Бавуа | ||
«Мёд » | Семіх Капланоглу | , | |
«Таямніца ў іх вачах » | Хуан Хасэ Кампанэла | , | |
Еўрапейскае адкрыццё — Прыз ФІПРЭСІ | «Ліван » | Самуэль Маоз | , , |
«Двайная гадзіна » | Джузэпэ Капатондзі | ||
«Калі б хацеў свістаць, свістаў бы » | Фларын Шэрбан | , , | |
«Нічога асабістага » | Уршуля Антоняк | , | |
«Чужая » | Феа Аладаг | , | |
Найлепшы еўрапейскі дакументальны фільм | «Настальгія па святле » | Патрысіа Гусман | , , |
«Браняносец » | Янус Мец | , | |
«У парылцы жыцця » | Ёнас Бергхал , Міка Хотакайнен | , | |
Найлепшы еўрапейскі анімацыйны поўнаметражны фільм | «Ілюзіяніст » | Сільвен Шамэ | , |
«Казка пра чарапаху: Прыгоды Сэмі » | Бэн Стасен | ||
«Планета 51 » | Хорхе Бланка , Хаўер Абад, Маркас Марцінес | , |
Персанальныя ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Тэхнічныя ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ганаровыя ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]
Фільмы, што атрымалі некалькі намінацый[правіць | правіць зыходнік]
|
Фільмы, што атрымалі хаця б адну ўзнагароду[правіць | правіць зыходнік]
|
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Stuart Kemp. 'Ghost Writer' Leads European Film Award Nominations (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (6 лістапада 2010). Праверана 21 жніўня 2020.
- ↑ а б в 2010 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2019. Праверана 6 сакавіка 2022.
- ↑ European Film Academy announces People’s Choice Award contenders (англ.). Сайт «Cineuropa» (1 верасня 2010). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ а б The European Film Academy unveils selection (англ.). Сайт «Cineuropa» (9 верасня 2010). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Three nominees for the Best Animated Feature Film prize (англ.). Сайт «Cineuropa» (21 верасня 2010). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Five debut films nominated for EFA Discovery Award (англ.). Сайт «Cineuropa» (11 кастрычніка 2010). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Three documentaries nominated for Prix Arte (англ.). Сайт «Cineuropa» (27 кастрычніка 2010). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ EFA nominees unveiled (англ.). Сайт «Cineuropa» (8 лістапада 2010). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Sandy Mandelberger. Roman Polanski’s The Ghost Writer steals the show (англ.). Сайт «Cineuropa» (4 снежня 2010). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ 2010: The EFA Selection (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 6 лістапада 2023.
- ↑ Nominations for the 23rd European Film Awards (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2017. Праверана 6 сакавіка 2022.
- ↑ Lifetime achievement Award to Bruno Ganz (англ.). Сайт «Cineuropa» (16 верасня 2010). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Anne Thompson. Bruno Ganz To Be Honored by European Film Academy (англ.). Сайт «IndieWire » (15 верасня 2010). Праверана 16 лістапада 2020.
- ↑ Sarah Cooper. European Film Awards to honour Bruno Ganz (англ.). Сайт «ScreenDaily » (15 верасня 2010). Праверана 16 лістапада 2020.
- ↑ Scott Roxborough. Oscar-winning composer to receive the European Achievement in World Cinema honor. (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (25 кастрычніка 2010). Праверана 16 лістапада 2020.
- ↑ Wendy Mitchell. Gabriel Yared to be honoured at EFAs (англ.). Сайт «ScreenDaily » (24 кастрычніка 2010). Праверана 16 лістапада 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 23-я Еўрапейская кінапрэмія на сайце Еўрапейскай кінапрэміі (англ.)
- 23-я Еўрапейская кінапрэмія на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Намінанты і пераможцы на сайце Еўрапейскай кінаакадэміі
- Намінанты і пераможцы на сайце «The Guardian»
- Намінанты на сайце «The Hollywood Reporter»
- Намінанты і пераможцы на сайце «Variety»