Жыткавічы
Горад
Жыткавічы
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Жы́ткавічы[4] (трансліт.: Žytkavičy) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Жыткавіцкага раёна. За 238 км на захад ад Гомеля; чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Лунінец. Аўтамабільныя дарогі злучаюць Жыткавічы з Брэстам і Калінкавічамі. Насельніцтва 16 019 чал. (2017)[5].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Жыткавічаў упершыню засведчаная ў форме «Жыдкавічы» (Жидковичи) пад 1500 годам. Назва звязана з адпачатнай назвай возера Чырвонае — Жыд-возера. Назва паселішча пайшла ад назвы ракі Жыдкаўка, што з Жыд-возера цекла ў Прыпяць.
Назва «Жыд-возера» балцкага паходжання і не звязаная з састарэлым беларускім жыд «яўрэй».
Назва «Жыд» паходзіць ад балцкага кораня *žeid- / *žid- «гарэць; свяціць, ззяць», ад якога літоўскае žydėti «свяціць; цвісці», žaida «агмень (месца для адкрытага агня)». Далей да карацейшага балцкага *žei- / *ži- (з тым жа значэннем), ад якога таксама латышскае zīt «світаць, віднець», zaigs «зіхоткі» (*žei-, -g-), літоўскае žibus «зіхоткі» (*ži-, -b-)[6].
Літоўскія гідранімічныя аналагі — назвы тыпу Žiba, Žiegas, Žied-upė, Žyd-a-upis[7]. «Зіхоткія» водныя назвы ў балцкай гідраніміі на ўсходзе — Лучоса (на старой балцкай тэрыторыі тройчы), Свіцязь (двойчы).
Ад таго ж балцкага *žei- / *ži-, што і назва Жыд-возера, яцвяжскія назвы *Zeitō (адна ў форме «Зъято» з Іпацьеўскага летапісу, другая як Zyatha у крыніцы сярэдзіны XVI ст.). Абедзве гэтыя азёрныя назвы значаць «Блішчастае (возера)» і матываваныя «блішчастасцю» воднай паверхні.
Балцкія гідронімы ў басейне Прыпяці не рэдкасць. З аднаго боку ад Жыд-возера — рака Арэса, з другога — у Прыпяць уцякаюць Цна, Лунія (Лань).
Герб
[правіць | правіць зыходнік]У чырвоным полі срэбны хвалісты пас, над пасам герб «Сястрынец» срэбнага колеру. Хвалісты срэбны пас сімвалізуе раку Гніліцу. Герб «Сястрэнец» — памяць пра род Кучукаў-Сестранцэвічаў, якіх называюць першымі вядомымі уладальнікамі паселішча. Аднак, на праўдзе першымі ўладальнікамі былі Кучукі герба «Сякера», якіх з Кучакамі-Сестранцэвічамі сталі блытаць пазней.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў Метрыцы пад 1500 годам як маёнтак Жыдкавічы ў Вялікім Княстве Літоўскім, вёска Слуцкага княства, першы вядомы ўладальнік — Конрад Кучук герба «Сякера».
У складзе Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі (звалася таксама Убярэжжэ), цэнтр воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Насельніцтва ў асноўным займалася сельскай гаспадаркай і бортніцтвам. З пракладкай Палескіх чыгунак і адкрыццём у 1886 годзе чыгуначнай станцыі на месцы вёсак Зарэчча і Бярэжжа пачаў фармавацца рабочы пасёлак Жыткавічы. Пачала развівацца прамысловасць, прадстаўленая ў асноўным прадпрыемствамі па перапрацоўцы драўніны і прадукцыі сельскай гаспадаркі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года Жыткавічы былі пад акупацыяй войск кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жыткавічы абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Жыткавічы ўвайшлі ў склад БССР.
Падчас польскай акупацыі 1919—1920 гг. часовы адміністрацыйны цэнтр Мазырскага павета ў складзе Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель[8].
У Другую сусветную вайну акупаваны нацысцкай Германіяй.
З 1924 г. цэнтр раёна, з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак. З 1954 г. у складзе Гомельскай вобласці. З 19 лістапада 1971 г. — горад[9].
У 1990 годзе ў склад Жыткавіч уключаны пасёлак Сасновы[10], у 2014 годзе — вёскі Подаўж, Заброддзе, Кажановічы і пасёлак Западны[11].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1897 год — 1200 чал.[12]
- XX стагоддзе: 1938 год — 4300 чал.[12]; 1959 год — 5400 чал.[12]; 1970 год — 7900 чал.[12]; 1995 год — 17,6 тыс. чал.[12]
- XXI стагоддзе: 2006 год — 16,6 тыс. чал.; 2010 год — 15,9 тыс. чал.; 2016 год — 15 933 чал.[13]; 2017 год — 16 019 чал.[5]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Гасцініца «Палессе».
Мікрараёны
[правіць | правіць зыходнік]Жыткавічы падзяляюцца на 5 мікрараёнаў:
- Азёрны — паўднёвая частка горада, самы новы мікрараён
- БМУ — заходняя частка горада
- Зубраня — цэнтральная частка горада
- Сельгастэхніка — паўднёва-заходняя частка горада
- Усходні — паўночная частка горада
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Параскева-Пятніцкая царква, пабудавана на месцы старой
- Каменны крыж, у царкве на могілках. Паводле павер’яў, гэты крыж штогод павялічваецца ў памерах[14].
- Касцёл Святога Юзафа
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Троіцкая царква, згарэла ў 1972 годзе — помнік драўлянага дойлідства
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Францавіч Багдановіч
- Уладзімір Буднік
- Леанід Юр’евіч Марголін (нар. 1957) — расійскі музыкант-мультыінструменталіст, кампазітар, аранжыроўшчык.
- Ісаак Якаўлевіч Маўшовіч (нар. 1933) — украінскі вучоны ў галіне машынабудавання. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны[15].
- Міхаіл Сяргеевіч Мірановіч — дэпутат ПП НС РБ 2-га склікання.
- Алесь Таболіч (нар. 1979) — музыкант, лідар гурта Znich, дызайнер, мастак.
- Рыгор Барысавіч Фрайман (нар. 1935)[16]
- Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова — сучасны беларускі мастак-неаэкспрэсіяніст.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Футбольны клуб ЮАС
- Новае Палессе
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://gp.by/upload/iblock/bac/bace6302a74f5bc2aac8d806b18fc108.pdf
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ S. Karaliūnas. Iš baltų kalbų puodininkystės terminijos istorijos // Lietuvių kalbotyros klausimai. XVI. 1975. С. 137—141.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 400, 401.
- ↑ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275 (польск.)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 лістапада 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскіх пасёлкаў Жыткавічы Жыткавіцкага раёна і Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарады раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 33 (1335).
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 кастрычніка 1989 г., 23 студзеня, 20 лютага, 19 красавіка і 28 чэрвеня 1990 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
- ↑ Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области
- ↑ а б в г д Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Дучыц Людміла. Каменныя крыжы // З глыбі вякоў. Наш край 2. Мн., 1997. C. 31-46.
- ↑ https://esu.com.ua/article-68206
- ↑ https://slanlib.ru/kraevedenie/galereya-zemlyakov/pochetnyij-grazhdanin/frajman-grigorij-brisovich/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Жыткавічы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 315. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жыткавічы
- Геаграфічныя звесткі па тэме Жыткавічы на OpenStreetMap
- «Жыткавічы: жыта» Архівавана 19 кастрычніка 2007. — сайт горада Жыткавічы