Перайсці да зместу

Жэнеўскае возера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жэнеўскае возера
фр.: lac Léman, ням.: Genfersee
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 372 м
Даўжыня
  • 73 км
Шырыня 14 км
Плошча 582 км²
Аб’ём 89 км³
Найбольшая глыбіня 309 м і 152,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 7 395 км²
Размяшчэнне
Краіны Швейцарыя, Францыя
Жэнеўскае возера (Швейцарыя)
Жэнеўскае возера
Жэнеўскае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жэнеўскае возера, Леман (ням.: Genfersee, фр.: Lac de Genève, lac Léman) — возера ў Швейцарыі і Францыі. Плошча 582 км², даўжыня 72 км, глыбіня да 310 м.

Размешчана ў міжгорнай упадзіне паміж Заходнімі Альпамі (Бернскія і Савойская Альпы) і гарамі Юра на вышыні 372 м. Паводле паходжання — канцавы басейн аднаго з рукавоў былога Ронского ледавіка. Берагі пераважна высокія, стромкія. Цераз Жэнеўскае возера працякае рака Рона; сцёк рэгулюецца плацінай пры выхадзе Роны з возера. Рэкі басейна Жэнеўскага возера маюць альпійскі рэжым, атрымліваючы вялікую частку вады ад раставання снягоў і ледавікоў, таму гадовы ўзровень вады ў возеры вышэй зімовага ў сярэднім на 1 м. Тэмпература паверхневага слоя вады летам ад 19 да 24 °C, зімой ад 4 да 5 °C; возера не замярзае.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Узбярэжжа вельмі маляўнічае, клімат мяккі і цёплы. На берагах размяшчаюцца гарады Жэнева, Лазана, кліматычныя і бальнеалагічныя курорты: Вевэ, Мантро (Швейцарыя), Эвіян-ле-Бэн (Францыя) і іншыя. Развіты турызм. Возера суднаходнае, мае важнае значэнне для забеспячэння пітною вадою насельніцтва і сельскагаспадарчых угоддзяў навакольных зямель. Уздоўж берагоў ідзе шаша і чыгунка.