Казьянскі заказнік
Казьянскі | |
---|---|
альтэрн.: Казьянскі заказьнік[1] | |
Размяшчэнне | Беларусь |
Плошча | 26 060 га |
Дата заснавання | 10 сакавіка 1960[2] |
«Казьянскі» — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Віцебскай вобласці Беларусі.
Створаны ў 1960 годзе на тэрыторыі Шумілінскага і Полацкага раёнаў для аднаўлення і падтрымання аптымальнай колькасці паляўніча-прамысловых відаў жывёл. У 1999 годзе створана Дзяржаўная прыродаахоўная установа "Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Казьянскі»[3].
Агульная плошча заказніка 26 060 га. Плошча, пакрытая лесам, складае 78,8 % агульнай плошчы[4]. Тэрыторыя заказніка характарызуецца разнастайнасцю экалагічных сістэм і ўнікальнасцю прыродных комплексаў. Мазаічны комплекс вярховых і пераходных балот, якія чаргуюцца з пясчанымі выдмамі, дзе растуць хваёвыя і бярозавыя лясы, іх змяняюць нізінныя балоты, блакітная роўнядзь вялікіх і малых азёр. Сярод бярозавых і альховых лясоў можна сустрэць фрагменты старых дубраў, якіх некалі тут было шмат. Лясы заказніка не кранутыя чалавекам з-за іх цяжкадаступнасці.
Галоўная рачная артэрыя гэтай тэрыторыі — рака Обаль з двума прытокамі (Ценіца і Глыбачка) нясе свае воды ў Заходнюю Дзвіну. Асноўная роля ў фарміраванні комплексаў верхавых і пераходных балот належыць азёрам, самыя буйныя з якіх Мошня, Расалай і Красамай. Усе яны маюць нізкія забалочаныя берагі і зарастаюць воднай расліннасцю.
Сельскагаспадарчыя землі (ралля, сенажаці і выганы) складаюць усяго толькі 3 % ад агульнай плошчы тэрыторыі заказніка. Паколькі ў заказніку пераважаюць забалочаныя лясы, лесакарыстанне тут абмежаванае. Тэрыторыя заказніка з’яўляецца традыцыйным месцам збору грыбоў і ягад мясцовым насельніцтвам.
На гнездаванні ў заказніку адзначана 175 відаў птушак, 44 віды занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Асаблівасці фаўны заказніка абумоўлены наяўнасцю разнастайных месцаў пражывання. Занесеныя ў Чырвоную кнігу віды млекакормячых фарміруюць тут даволі ўстойлівыя групоўкі: барсук, рысь, буры мядзведзь.
Група рэдкіх і знікаючых вышэйшых раслін, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, даволі шматлікая і прадстаўлены 21 відам. Акрамя іх тут сустракаецца шмат рэдкіх відаў мохападобных.
Зноскі
- ↑ http://pridvinie.vlib.by/index.php/zapavedniki-zakazniki-parki/2693-kazyanski-zakaznik-shumilinski-i-polatski-rajony
- ↑ https://borlib.by/allcategories-ru-ru/107-resursy/2151-kalyandar-znamyanalnykh-i-pamyatnykh-dat-na-2020-god
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11.11.1999 г. № 1765 "Об образовании республиканского ландшафтного заказника «Козьянский» (руск.)
- ↑ Сайт Шумілінскага райвыканкама Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Леса-балотны комплекс «Казьяны» // Скарбы прыроды Беларусі = Treasures of Belarusian Nature [Выяўленчы матэрыял]: тэрыторыі, якія маюць міжнароднае значэнне для захавання біялагічнай разнастайнасці / аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш.]. — Мн., 2005. — С. 130—135.