Калюмны (герб)
Калюмны | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | XIV ст. |
Выкарыстанне | Гедзімінавічы, Вялікае Княства Літоўскае, Літоўская Рэспубліка |
Калю́мны, таксама Слупы Гедыміна — родавы знак Гедымінавічаў, пазней адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага Княства Літоўскага. У чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне «Калюмнаў» пэўна не вядома. Паводле легенды пра Палемона (пачатак XVI ст.), гэта герб аднаго з родаў рымскіх перасяленцаў і ім карысталіся яго нашчадкі — велікакняжацкі род Гедзімінавічаў.
Некаторыя даследчыкі звяртаюць увагу на візуальнае падабенства «Калюмнаў» і аднаго са знакаў княжацкага роду Рурыкавічаў — «Трызуба», абодва знакі гэта аснова ў выглядзе перавернутай літары «П» з дадатковымі элементамі. На карысць такой версіі могуць сведчыць шматлікія сваяцкія сувязі паміж літоўскімі князямі і рознымі галінамі Рурыкавічаў. Таму частка даследчыкаў выводзіць «Калюмны» проста ад «Трызуба» і яго варыяцый[1]. Магчыма, спачатку «Калюмны» былі знакам Полацкага княства, разам з якім перайшлі да Вялікага Княства Літоўскага[2].
-
Калюмны Гедыміна
-
Трызуб Уладзіміра Святаславіча
Падчас раскопак у Гродне знойдзена цэгла часоў Вітаўта з адной з найбольш ранніх выяў «Калюмнаў». У гэтага варыянта ёсць «хвосцік», які, на думку некаторых[хто?] аўтараў, яшчэ болей збліжае «Калюмны» са знакамі Рурыкавічаў[3]. Паводле Мацея Стрыйкоўскага, «рускія хронікі» сведчылі, што «Калюмны» як знак ужываў яшчэ старэйшы брат Гедыміна — Віцень, ён меў пячатка з выявай трох веж, што нагадвала трызуб[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак ужывання сімвала як дзяржаўнага звязвалі з княжаннем Гедыміна, таму і называлі знак «Слупамі Гедыміна». Аднак, упершыню «Калюмны» пэўна сустракаюцца на манетах Вялікага Княства Літоўскага пасля 1386 года. У Грунвальдскай бітве 1410 года на сцягах 10 з 40 харугваў Вялікага Княства Літоўскага была выявай «Калюмнаў». Паводле Яна Длугаша, бо такім знакам Вітаўт кляйміў сваіх коней. Некаторыя даследчыкі лічаць гэтыя харугвы надворнымі, у адрозненне ад зямельных са сцягамі з «Пагоняй»[1].
Таксама ёсць версія, што «Калюмны» былі знакам Полацкага княства, якое з 1386 годзе перайшло ў непасрэднае ўладанне вялікіх князёў літоўскіх. Магчыма былы зямельны знак ужывалі як увасабленне агулам Русі, тым часам як «Пагоня» побач увасабляла Літву[1], у такім значэнні «Калюмны» перасталі ўжываць са згасаннем дынастыі Ягелонаў. Вядомы адзінкавыя помнікі, дзе «Калюмны» — шляхецкі герб.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
«Пагоня» з «Калюмнамі».
-
Манета Вітаўта 1392–1410 гадоў. Смаленскае княства
-
«Пячатка Полацкая» на вялікай пячатцы вялікага князя маскоўскага Івана IV, 2-я палова XVI ст.
-
Пячатка Берасця (1543-1596)
-
Герб Троцкага ваяводства
-
Рэканструкцыя сцяга адной з харугваў у Грунвальдскай бітве 1410 года.
-
Рэканструкцыя харугвы Віленскага ваяводства, другі бок.
-
Пячатка вялікага князя літоўскага, 1738 год.
-
Партрэт Вітаўта на велікакняжацкім стальцы, XVI ст.
-
«Калюмны» з генеалогіі Радзівілаў.
-
Манета 1568 года, «Пагоня» і «Калюмны», Вільня.
Літоўская Рэспубліка
[правіць | правіць зыходнік]-
Літоўскае войска ўваходзіць у Вільню, 1939 года.
-
Будынак Міністэрства фінансаў Літвы, Каўнас, 1930
-
Святочная цырымонія да дзесяцігоддзя незалежнасці Літвы, 1931 год.
-
Літоўскія кадэты, Каўнас 1938 год.
«Слупы Гедыміна» ўжываліся літоўскім нацыянальным рухам, які набіраў сілу і папулярнасць на пачатку ХХ ст. Пасля ўтварэння Літоўскай Рэспублікі ў 1918 годзе сімвал выкарыстоўваўся літоўскай арміяй, авіяцыяй, дзяржаўнымі ўстановамі, рознымі арганізацыямі, на грошах і ордэнах.
Савецкі Саюз
[правіць | правіць зыходнік]Пасля анексіі Літвы Савецкім Саюзам сімвал быў забаронены. Выкарыстоўваўся літоўцамі як сімвал пратэсту. У адрозненні ад «Пагоні» намаляваць яго было значна лягчэй. Падчас «Спяваючай рэвалюцыі» канца 1980-х гадоў, «Калюмны» сталі знакам рэфарматарскага руху Саюдзіс.
Сучаснае выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]«Слупы Гедыміна» знаходзяцца на гербе Сейма Літвы і ў эмблемах літоўскіх узброеных сіл: сухапутных сіл, ваенна-паветраных сіл, ваенна-марскога флоту, ваеннай паліцыі, добраахвотніцкіх сіл нацыянальнай абароны. «Слупы Гедыміна» таксама выяўлены на гербах Старога Тракая, Тракайскага раёна самакіравання і Шымкайчаў. Сімвал таксама выкарыстоўваецца на многіх помніках па ўсёй краіне.
У Беларусі «Калюмны» выкарыстоўваюцца ў першую чаргу грамадствам і беларускай дыяспарай, на афіцыйным узроўні выяўлены на гербе пасёлка Брагіна, а таксама на помніку князю Гедыміну ў Лідзе.
Ва Украіне выяўлены на гербе Жытомірскай вобласці.
Пасля расійскага ўварвання ва Украіну герб выкарыстоўвалі беларускія часці, якія ваююць на баку Украіны.
-
Эмблема палка «Пагоня»
-
Сімвал Сейма Літвы, вялікі герб Літвы
-
Пячатка Прэзідэнта Літвы
-
Помнік у Літве прысвечаны вайне за незалежнасць
-
"Калюмны" на літоўскай бронемашыне.
Зноскі
- ↑ а б в ЭГБ 1997, с. 38.
- ↑ Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 21.
- ↑ Асноревский Е. Е. Гродно — столица, которая осталась. — 2021. — С. 392. — ISBN 978-5-0055-3791-1.
- ↑ А.Н. Нарбут. Генеалогия Украины. Вып. 1. — 1996.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Калюмны (герб) на Вікісховішчы |