Канстанцін Аляксеевіч Пушкарэвіч
Канстанцін Аляксеевіч Пушкарэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лістапада 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | люты 1942 (51 год) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, перакладчык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1940) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Канстанцін Аляксеевіч Пушкарэвіч (3 лістапада 1890, Слонім — люты 1942, Ленінград, гатэль «Асторыя») — славяназнавец, філолаг і літаратуразнавец.
Удзельнік дарэвалюцыйнага гуртка, які збіраўся на кватэры мовазнаўца Б. Эпімаха-Шыпілы у Санкт-Пецярбургу. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Петраградскага універсітэта (1917). З 1919 г. выкладаў у Томскім універсітэце, з 1925 г. у ЛДУ. Доктар філалагічных навук (1940). З 1941 г. — прафесар, загадчык кафедры. Супрацоўнік Інстытута этнаграфіі АН СССР.
Пасля смерці Б. Эпімаха-Шыпілы захоўваў яго асабісты архіў, які пасля смерці Пушкарэвіча трапіў да Л. Бэндэ, а пасля смерці апошняга ў Дзяржаўны архіў БССР у 1963 г. У ПФА РАН захоўваецца архіў К. Пушкарэвіча (ф. 792, 84 адз. зах., 1929—1941).
Аўтар прац па літаратуры, гісторыі, мовах і культуры славянскіх народаў. Пераклаў на рускую аповесць Зм. Бядулі «Салавей» і зборнік апавяданняў Ц. Гартнага «Трэскі на хвалях».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аксенова Е. П., Горяинов А. Н., Молок Ф. А. Константин Алексеевич Пушкаревич // Славяноведение. 1993. № 6. С. 84-97;
- ЭГБ. — Мн., 2001. Т. 6, кн. 1. С. 10.
- Нарадзіліся 3 лістапада
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Слоніме
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Выкладчыкі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі СПбДУ
- Супрацоўнікі Інстытута этналогіі і антрапалогіі РАН
- Дактары філалагічных навук
- Прафесары
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Мовазнаўцы Беларусі
- Выпускнікі СПбДУ
- Перакладчыкі на рускую мову
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі Беларусі