Класічная музыка
Класічная музыка — шырокі тэрмін для абазначэння асноўных накірункаў заходнееўрапейскай літургічнай і секулярнай музыкі ў перыяд ад IX стагоддзя да нашага часу. Ключавыя нормы гэтай традыцыі склаліся прыкладна паміж 1550 і 1900. Тэрмін з’явіўся ў пачатку XIX стагоддзя з мэтай «кананізаваць» перыяд ад Іагана Себасцьяна Баха да Людвіга ван Бетховена ў якасці своеасаблівага залатога веку музыкі.
У значэнні якаснай адзнакі, класічная музыка — гэта музыка мінулага, якая вытрымала выпрабаванне часам і мае аўдыторыю ў сучасным грамадстве. У якасці класічных успрымаюцца не толькі вяршыні музычнага мастацтва, але і найлепшыя ўзоры забаўляльных жанраў мінулага: удалыя творы французскай, венскай і венгерскай аперэты XIX — пачатку XX стагоддзя, вальсы Іагана Штрауса і інш.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Класічная музыка
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |