Крыстыянстад
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Крыстыянстад[1] (шведск.: Kristianstad) — горад на поўдні Швецыі ў лене Сконэ. Насельніцтва — 35 711 жыхароў (2010)[2], што складае амаль што палову насельніцтва Крыстыянстадскай камуны (80 332).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад заснаваны каралём Даніі Крысціянам IV у 1614 годзе. Каб стымуляваць яго развіццё, былі пазбаўлены гарадскіх прывілеяў суседнія гарады Вэ (1614) і Охус (1617). Самаму Крыстыянстаду такія прывілеі былі пададзены толькі ў 1622 годзе. Асноўнай мэтай будаўніцтва горада было забеспячэнне абароны дацкай правінцыі Сконэ ад шведаў. З 1719 да 1997 горад з'яўляўся цэнтрам лена Крыстыянстад. Цяпер ён з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Крыстыянстадскай камуны.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У Крыстыянстадзе знаходзіцца самы нізкі пункт у Швецыі — 2,41 м ніжэй узроўню мора. З-за гэтага часткі горада павінны быць абаронены ад паводак насыпнымі дамбамі і сістэмай помпаў.
Горад атачае вялікая раўніна. Толькі на ўсходзе і паўночным усходзе размешчаны невялікія ўзгоркі Балсбергет і К'югекёль, адпаведна. На поўдні размешчаны невялікі ўчастак тэрыторыі, якую часам называюць адзіным дажджавым лесам у Швецыі.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]У Крыстыянстадзе і суседнім Охусе штогод ладзіцца міжнародны джазавы фестываль[3].
-
«Stora kronohuset»
-
Гарадскі гатэль
-
Чыгуначная станцыя
-
Гарадская брама
-
Тэатр
-
«Heliga Trefaldighetskyrkan»
-
«Kvarnen»
-
Цэнтр горада
Зноскі
- ↑ Напісанне Крыстыянстад у адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- ↑ Statistiska centralbyrån
- ↑ Kristianstad/Åhus jazzfestival (швед.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2013. Праверана 15 жніўня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крыстыянстад