Курт Вальдхайм
Курт Вальдхайм | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Kurt Waldheim | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | У Тан | ||||||
Пераемнік | Хавьер Перэс дэ Куэльяр | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рудольф Кірхшлегер | ||||||
Пераемнік | Томас Клесціль | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Lujo Tončić-Sorinj[d] | ||||||
Пераемнік | Рудольф Кірхшлегер | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 снежня 1918[1][2][…] |
||||||
Смерць |
14 чэрвеня 2007[5][2][…] (88 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Элізабет Вальдхайм[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар права[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Штурмавыя атрады[9] і Сухапутныя войскі вермахта[d] | ||||||
Званне | Обер-лейтэнант | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Курт Ёзэф Вальдхайм (ням.: Kurt Josef Waldheim; 21 снежня 1918, Санкт-Андрэ-Вердэрн, Германская Аўстрыя — 14 чэрвеня 2007, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дыпламат і палітык, 4-ы Генеральны сакратар ААН (1972—1981), Прэзідэнт Аўстрыі (1986—1992). Доктар юрыдычных навук (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Курт Вальдхайм нарадзіўся ў пасёлку Санкт-Андрэ-Вердерн, Ніжняя Аўстрыя. Яго бацька, чэх па паходжанні, насіў прозвішча Вацлавік (Waclavik), але ў год нараджэння Курта, пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі, змяніў яе на нямецкую.
Пасля заканчэння школы служыў у аўстрыйскай арміі ў 1936—1937 гадах. Пасля аншлюсу Аўстрыі ў 1938 годзе ўступіў у шэрагі Нацыянал-сацыялістычнай студэнцкай лігі Германіі (NSDStB). Праз некаторы час пайшоў добраахвотнікам у СА.
Падчас Другой сусветнай вайны служыў у вермахце, ваяваў на ўсходнім фронце. У 1941 годзе быў паранены. У сваёй аўтабіяграфіі, якая выйшла ў 1985 годзе, сцвярджаў, што пасля ранення быў вызвалены ад службы на фронце і пакінуты час вайны прысвяціў вучобе ў Венскім універсітэце. Аднак пазней знайшліся дакументы і сведчанні, якія даказваюць, што яго ваенная служба працягвалася да 1945 года. У 1945 годзе ён сапраўды атрымаў ступень доктара юрыспрудэнцыі ў Венскім універсітэце. У 1944 годзе ажаніўся.
Пасля заканчэння вайны Курт Вальдхайм паступіў на дыпламатычную службу: працаваў назіральнікам і прадстаўніком Аўстрыі ў ААН, паслом у Канадзе, міністрам замежных спраў Аўстрыі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Вальдхайм Курт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Kurt Waldheim // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Вальдхайм Курт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://www.allheadlinenews.com/articles/7007642889
- ↑ http://news.bbc.co.uk/2/hi/europe/6753069.stm
- ↑ http://www.chron.com/disp/story.mpl/world/4891447.html
- ↑ http://www.kwtx.com/home/headlines/Good_Morning_Its_Flag_Day_And_The_Birthday_Of_The_US_Army_158973435.html
- ↑ http://www.friedhoefewien.at
- ↑ Kurt Waldheim dies at 88; ex-UN chief hid Nazi past // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2007. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Курт Вальдхайм
- Генеральныя сакратары ААН
- Прэзідэнты Аўстрыі
- Міністры замежных спраў Аўстрыі
- Нарадзіліся 21 снежня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
- Памерлі 14 чэрвеня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Вене
- Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
- Члены Аўстрыйскай народнай партыі
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Дактары права
- Службовыя асобы ААН
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Узнагароджаныя медалём Кароны караля Званіміра
- Кавалеры ордэна Жалезны крыж
- Кавалеры Крыжа «Ваенных заслуг»
- Узнагароджаныя медалём «За зімовую кампанію на Усходзе 1941—1942»
- Кавалеры ордэна Усмешкі
- Асобы
- Паслы Аўстрыі ў Канадзе
- Кандыдаты ў прэзідэнты Аўстрыі
- Пастаянныя прадстаўнікі Аўстрыі пры ААН
- Персоны нон грата