Перайсці да зместу

Луцкі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Луцкі замак
Уязная вежа замка Любарта ў Луцку
Уязная вежа замка Любарта ў Луцку
50°44′20″ пн. ш. 25°19′24″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Заснавальнік Любарт
Дата заснавання 1340
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луцкі замак ці замак Любарта — адзін з двух часткова захаваных помнікаў архітэктуры і гісторыі нацыянальнага значэння Украіны эпохі Вялікага Княства Літоўскага. Знаходзіцца ў цэнтры горада Луцк. З’яўляцца адным з найбуйнейшых, найстарэйшых і найболей добра захаваных замкаў ва Украіне. Асноўны аб’ект гісторыка-культурнага запаведніка «Стары Луцк».

Будаўніцтва верхняга замка ў Луцку пачалося ў 1350-ых і большай часткай было завершана ў 1430-ых, некаторыя элементы (напрыклад, вышыня веж) змяняліся на працягу наступных стагоддзяў.

Вакольны замак пачалі будаваць з цэглы ў 1502 годзе. Некаторы час замак быў рэзідэнцыяй вялікага князя і пасля ўваходжання ў Каралеўства — месцазнаходжаннем каралеўскай улады, палітычным, адміністрацыйным, судовым, вайсковым і рэлігійным цэнтрам Валынскага ваяводства.

У 1429 годзе ў замку праходзіў з'езд еўрапейскіх манархаў, на якім абмяркоўваліся палітычныя і эканамічныя пытанні Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, а таксама пытанне пра каранацыю Вітаўта. У 1431 годзе замак вытрымаў аблогу палітычных апанентаў князя Свідрыгайлы. У 1595 годзе замак узяты атрадамі С. Налівайкі.

На тэрыторыі замка знаходзіліся кафедральныя цэрквы Святой Тройцы (каталіцкая) і Яна Багаслова (праваслаўная), у якіх праходзілі соймікі Валынскага ваяводства. Таксама ў замку знаходзіліся розныя суды, якія вырашалі пытанні мясцовага і ваяводскага значэння.

У XVIII стагоддзі замак страчвае свае функцыі, а пасля уваходу Валыні ў склад Расійскай імперыі прыходзіць у поўны заняпад. У 1921 годзе пачынаюцца працы па кансервацыі замка, а ў 1960—70 гадах праведзена рэстаўрацыя замку. У пачатку XXI стагоддзя адноўлена частка сцяны вакольнага горада.

У 2011 годзе падчас акцыі «Сем цудаў Украіны» замак заняў першае месца.