Перайсці да зместу

Маркграф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Маркграф[1] (ням.: Markgraf, англ.: margrave) — граф маркі (зямлі), кіраўнік пагранічнай зямельнай акругі (маркі) ў Франкскай дзяржаве ў VIIIIX ст.. Пазней прадстаўнік вышэйшага тытулаванага дваранства (князі ў Германіі; маркізы ў Францыі, Іспаніі і Італіі). Службовая асоба ў падначаленні караля, надзелена шырокімі адміністрацыйнымі, ваеннымі і судовымі паўнамоцтвамі ў марцы (зямлі).

У сярэдневяковай Германіі маркграфы сталі ўладарамі княства (маркграфства). На сваіх тэрыторыях маркграфы валодалі ўладай узроўню герцага за адзіным выключэннем: падчас ваенных паходаў маркграфа ішлі за герцагскім сцягам. Інстытут маркграфства паўстаў і быў уведзены ў праўленне Карла Вялікага ў пачатку IX ст.. На межах сваёй дзяржавы Карл Вялікі стварыў: Аварскаю, Фрыульскую, Саксонскаю, Сорбскую і Іспанскую маркі (зямлі). На ўсходняй мяжы Баварыі была ўтворана Усходняя марка (пазней вядомая як Аўстрыйская марка). Для абароны Цюрынгіі і Саксоніі ад нападаў славян імператары Саксонскай дынастыі заснавалі Паўночную марку (ням.: Nordmark), пазней ператвораную ў Брандэнбургскую, таксама Мейсенскую і Дацкую маркі. Пасля імператара Генрыха III на мяжы Карынтыі была створана Штырыйская марка, а на захадзе маркграфства Намюр. Маркграф Брандэнбурга ў 1356 г. атрымаў непасрэдныя паўнамоцтвы імперскіх князёў - курфюрстаў, а маркграф Аўстрыйскій атрымаў тытул герцага (пазней эрцгерцага). Пасля распаду герцагстваў усе маркграфы атрымалі статус імперскіх князёў, а «маркграф» застаўся тытулам, які напрыклад, ад Брандэнбургскай дынастыі Гогенцалернаў перайшоў да Франконскай. У Італіі, дзе імператары таксама ўвялі тытул маркграфа, a таксама ў Францыі, ад яго адбыўся дваранскі тытул Маркіз (ад слова "марка" - зямля).

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.31