Мустафа Джэмілеў
Мустафа Джэмілеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Mustafa Cemilev | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Рэфат Чубараў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Пётр Парашэнка | ||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Пасада вакантная | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 лістапада 1943 (81 год) |
||||||
Бацька | Абдульджэміль Мустафаеў | ||||||
Маці | Махфурэ | ||||||
Жонка | Сафінар | ||||||
Дзеці | дачка і 2 сыны | ||||||
Нацыянальнасць | крымскі татарын | ||||||
Веравызнанне | Іслам | ||||||
Партыя | беспартыйны | ||||||
Член у | |||||||
Прафесія | Палітык | ||||||
Дзейнасць | дысідэнт, праваабаронца, адзін з кіраўнікоў крымскататарскага нацыянальнага руху | ||||||
Узнагароды |
прэмія Нансена[d] (1998) ганаровы доктар[d] (9 мая 2014) ганаровы доктар[d] (12 снежня 2014) ганаровы доктар[d] (10 мая 1996) прэмія Салідарнасці[d] (3 чэрвеня 2014) прэмія Віктара Голанца[d] (2005) ганаровы доктар[d] (12 красавіка 2016) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мустафа́ Джэмі́леў (крымскатат.: Mustafa Cemilev), поўнае імя Мустафа́ Абдульджэмі́льаглу́ Джэмі́леў (Кырымаглу́) (крымскатат.: Mustafa Abdülcemil oğlu Cemilev (Qırımoğlu); нар. 13 лістапада 1943, сяло Ай-Серэз, Крым) — палітычны і грамадскі дзеяч СССР і Украіны крымскататарскага паходжання, адзін з кіраўнікоў крымскататарскага нацыянальнага руху, праваабаронца, удзельнік дысідэнцкага руху, палітычны зняволены, народны дэпутат Украіны ад фракцыі партыі Еўрапейская Салідарнасць, з 20 жніўня 2014 года да 18 мая 2019 года Упаўнаважаны Прэзідэнта Украіны па справах крымскататарскага народа.
За свае палітычныя погляды Джэмілеў быў выключаны з ВНУ і сем разоў быў асуджаны. Агулам ён правёў пятнаццаць гадоў у месцах пазбаўлення волі: быў зняволены ў 1966—1967, 1969—1972, 1974—1975, 1975—1976, 1983—1986 гадах і ў 1979—1982 гадах быў у выгнанні ў Якуціі. Сусветна вядомы праваабаронца, адзін з заснавальнікаў і член Ініцыятыўнай групы па абароне праў чалавека ў СССР. Пасля абвяшчэння незалежнасці Украіны Джэмілеў стаў актыўным удзельнікам палітычнага жыцця краіны. З 1998 года Народны дэпутат Украіны III, IV, V, VI, VII, VIII і IX скліканняў, аўтар некалькіх дзесяткаў законапраектаў, былы кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа (1991—2013), член камітэта Вярхоўнай Рады Украіны з пытанняў праў чалавека, нацыянальных меншасцей і міжнацыянальных адносін (з 1998 года), кіраўнік падкамітэта з пытанняў дэпартаваных народаў, нацыянальных меншасцей і ахвяр палітычных рэпрэсій (2 верасня 2003 года — 15 чэрвеня 2007 года), кіраўнік падкамітэта з пытанняў этнапалітыкі, правоў карэнных народаў і нацыянальных меншасцей Украіны, ахвяр палітычных рэпрэсій (са снежня 2012 года). Падчас Крымскага крызісу Джэмілеў займаў пазіцыю непарушнасці межаў Украіны і не прызнаў рэферэндум.
Кавалер ордэна князя Яраслава Мудрага IV і V ступеняў, ордэна «За інтэлектуальную адвагу» і ордэна Турэцкай Рэспублікі, лаўрэат ганаровых грамат Вярхоўнай Рады Украіны і Кабінета Міністраў Украіны, лаўрэат прэміі: імя Фрыцьёфа Нансена ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, імя Піліпа Орліка «За дэмакратызацыю украінскага грамадства», «Святло справядлівасці» і «Салідарнасці», уладальнік «Крыжа Салідарнасці Барацьбы». Ён з’яўляецца ганаровым доктарам права Сельджуцкага ўніверсітэта і Вышэйшага тэхналагічнага інстытута, ганаровы доктар у галіне міжнародных адносін Чанакаленскага ўніверсітэта імя Васемнаццатага сакавіка , ганаровы грамадзянін турэцкіх гарадоў Кастамону і Кырыкале.
- Нарадзіліся 13 лістапада
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ва Украіне
- Кавалеры ордэна Свабоды
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 4 ступені
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Украіны
- Кавалеры ордэна Народны Герой Украіны
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Палітыкі Крыма
- Савецкія дысідэнты
- Праваабаронцы СССР
- Удзельнікі Еўрамайдана
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны III склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IV склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны V склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VII склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IX склікання
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Члены Меджліса крымскататарскага народа
- Палітыкі крымскататарскага народа
- Нарадзіліся ў Крыме