Міжуладдзе
Выгляд
(Пасля перасылкі з Міжцарства)
Міжуладдзе (лац.: interregnum) — перыяд паміж заканчэннем кіравання аднаго правіцеля або лідара і прыходам наступнага[1]. У дзяржавах, якімі кіруе цар, завецца міжцарствам[2].
Як правіла, у дэмакратычных сістэмах міжуладдзя не наступае, бо ў законе прапісана працэдура аўтаматычнай перадачы ўлады ў выпадку немагчымасці кіраўніка працягваць выкананне сваіх паўнамоцтваў. Гістарычна праблема міжуладдзя была характэрна краінам без канстытуцыі і манархіям, дзе ўзнікалі цяжкасці пры перадачы трона пасля смерці манарха[3].
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]- Міжуладдзі ў Рэчы Паспалітай у 1572-73 (смерць Жыгімонта II Аўгуста), 1574-75 (ад’езд Генрыка Валезы ў Францыю), 1586-87 (смерць Стэфана Баторыя), 1632 (смерць Жыгімонта Вазы) гадах[4].
- Міжуладдзе ў Англіі паміж 1649 і 1660 гадамі, калі краіна на некаторы час стала рэспублікай, а пазней Пратэктаратам пад кіраўніцтвам Кромвеля. Скончылася рэстаўрацыяй Сцюартаў, калі Карл II стаў каралём[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ INTERREGNUM definition and meaning (англ.). Collins English Dictionary. Праверана 26 снежня 2023.
- ↑ міжцарства - Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) . Праверана 26 снежня 2023.
- ↑ Interregnum Definition & Meaning (англ.). Merriam-Webster. Праверана 26 снежня 2023.
- ↑ Kazimierz Bem. Timeline of the Polish-Lithuanian Commonwealth in: Calvinism in the Polish Lithuanian Commonwealth 1548–1648 (англ.). Праверана 26 снежня 2023.
- ↑ Interregnum (1649-1660) (англ.). The Royal Family. Праверана 26 снежня 2023.