Міхаіл Аляксеевіч Марціновіч
Поўнае імя | Міхаіл Аляксеевіч Марціновіч | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 верасня 1979[1] (45 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Белшына | ||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Міхаіл Марціновіч (нар. 14 верасня 1979, Мазыр) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мазырскай СДЮШАР-3. Першы трэнер — Сяргей Кавалевіч. Гуляў у мазырскай «Славіі» (1997—2003), фарм-клубе «Мазыр», аддаваўся ў арэнду мінскай «Зорцы-ВА-БДУ». У 2003 годзе перайшоў у мінскае «Тарпеда-СКА», а з 2005 года абараняў колеры «Шахцёра», дзе стаў асноўным іграком, выйграў золата чэмпіянату 2005. У 2010 годзе страціў месца ў аснове і пакінуў салігорскі клуб, а ў пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011.
У сакавіку 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Славіі»[3].
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У сезоне 2013 быў трэнерам юнацкай каманды мазырскай «Славіі», а ў студзені 2014 года стаў памочнікам новага галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса[4]. У сезоне 2017 са штабу асноўнага складу быў пераведзены на месца галоўнага трэнера дубля[5]. 26 лістапада 2017 года кіраваў асноўнай камандай мазыран у матчы апошняга тура Вышэйшай лігі супраць «Тарпеда-БелАЗ», аднак «Славія» пацярпела паражэнне 0:2 і вылецела ў Першую лігу.
У студзені 2018 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Славіі»[6]. У сезоне 2018 разам з мазырскім клубам атрымаў перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах «Славія» пад кіраўніцтвам Марціновіча была серадняком Вышэйшай лігі, а ў сезоне 2021 толькі ў стыкавых матчах супраць «Крумкачоў» захавала месца ў элітным дывізіёне. У сезоне 2022 каманда выступала нестабільна, і ў кастрычніку 2022 года новым трэнерам мазырскага клуба быў прызначаны Іван Біёнчык[7]. Марціновіч застаўся ў трэнерскім штабе, аднак па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Славію»[8].
У чэрвені 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Сяргея Ташуева ў грозненскім «Ахмаце»[9]. Пакінуў клуб пасля звальнення Ташуева ў жніўні 2023 года[10].
У студзені 2024 года стаў галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны»[11].
У кастрычніку 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[12].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Гульнявыя
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі: 2005
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1999
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2007
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2011
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2005
Трэнерскія
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1997 | Д1 | МПКЦ | 2 | 0 | |
1999 | Д1 | Славія | 1 | 1 | |
2001 | Д2 | Зорка-ВА-БДУ | 25 | 3 | |
2002 | Д1 | Славія | 22 | 2 | |
2003 (1) | Д1 | Славія | 15 | 4 | |
2003 (2) | Д1 | Тарпеда-СКА | 12 | 4 | |
2004 | Д1 | Тарпеда-СКА | 25 | 2 | |
2005 | Д1 | Шахцёр | 21 | 7 | |
2006 | Д1 | Шахцёр | 21 | 1 | |
2007 | Д1 | Шахцёр | 22 | 0 | |
2008 | Д1 | Шахцёр | 27 | 3 | |
2009 | Д1 | Шахцёр | 16 | 0 | |
2010 (1) | Д1 | Шахцёр | 3 | 0 | |
2010 (2) | Д2 | Граніт | 14 | 0 | |
2011 | Д2 | Славія | 23 | 6 | |
2012 | Д1 | Славія | 6 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Mikhail Martinovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://teams.by/mikhaii-martinovich/player-216/
- ↑ Футбол. Михаил Мартинович и Александр Клименко повесили бутсы на гвоздь (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021.
- ↑ Юрий Пунтус: «Моими помощниками будут Войцехович и Мартинович» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Мартинович возглавит дубль «Славии» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Михаил Мартинович возглавил "Славию" (руск.). football.by (9 студзеня 2018). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ Иван Биончик возглавил "Славию" (руск.). football.by (21 кастрычніка 2022). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ Кисляк вернулся (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2023. Праверана 13 студзеня 2023.
- ↑ Михаил Мартинович вошел в тренерский штаб Сергея Ташуева в "Ахмате" (руск.). football.by (21 чэрвеня 2023). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ Михаил Мартинович вслед за Сергеем Ташуевым покинул "Ахмат" (руск.). football.by (24 жніўня 2023). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ "Белшину" будет тренировать Михаил Мартинович (руск.). football.by (17 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ 22 белорусских специалиста получили тренерскую лицензию УЕФА категории "А" (руск.). football.by (21 кастрычніка 2015). Праверана 24 студзеня 2024.
- Нарадзіліся 14 верасня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Мазыры
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Палессе Козенкі
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Мазыр
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Славія Мазыр
- Трэнеры ФК Белшына