Неанталогія
Выгляд
Неанталогія — комплекс біялагічных навук пра сучасны арганічны свет. Вывучае будову і функцыянальныя асаблівасці жывых арганізмаў, іх індывідуальнае развіццё, роднасныя сувязі, пашырэнне, узаемаадносіны з навакольным асяроддзем і паміж сабой. Пры вывучэнні слаба змененых рэшткаў арганізмаў з антрапагенных адкладаў (напрыклад, трупаў мамантаў) мяжуе з палеанталогіяй.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).