П’етра Перуджына
П'етра Перуджына | |
---|---|
Pietro Perugino | |
| |
Імя пры нараджэнні | П'етра дзі Крыстафора Ванучы |
Дата нараджэння | 1448[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1523[2] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | адраджэнне |
Уплыў | мерк. Андрэа дэль Верок’я[3] |
Уплыў на | Рафаэль |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П'етра Перуджына (італ.: Pietro Perugino, даслоўна «Перуджыйскі», сапраўднае імя П'етра дзі Крыстафора Ванучы — Pietro di Cristoforo Vannucci; 1446—1524) — італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння, прадстаўнік умбрыйскай школы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў мястэчку Чыта-дэла-П’евэ ў 35 км ад Перуджы. Пасля навучання ў мясцовага жывапісца ў 1470 прыехаў у Фларэнцыю і паступіў у майстэрню Андрэа Верок'ё.
У 1481 годзе, стаўшы ўжо вядомым майстрам, у ліку лепшых мастакоў Італіі запрошаны Папай Сікстам IV у Рым для ўдзелу ў працах над дэкарыраваннем Сіксцінскай капэлы.
Працаваў у шматлікіх гарадах Італіі, але больш усяго ў Перуджы, дзе ён быў главой вялікай майстэрні. У 80-90-х гадах XV стагоддзя Перуджына быў адным з самых услаўленых мастакоў Італіі. Самы ж знакаміты з яго вучняў — Рафаэль.
Лепшымі творамі Перуджына лічацца створаныя да 1500 года. Вылучаецца фрэска «Перадача ключоў св. Пятру», якая адрозніваецца складнасцю кампазіцыі. Адна з самых вядомых карцін — «Аплакванне Хрыста».
Перуджына памёр ад чумы ў Перуджы ў 1524 годзе. Пасля смерці свайго вучня Рафаэля Перуджына завяршыў няскончаныя ім фрэскі ў цэрквы Перуджы.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- фрэска «Перадача ключоў св. Пятру» ў Сіксцінскай капэле Ватыкана, 1481—1482;
- «Св. Себасцьян»
- «Аплакванне Хрыста», каля 1494-95, Галерэя Уфіцы, Фларэнцыя;
- фрэска «Распяцце» ў цэрквы Санта-Марыя Мадалена дэі Паці ў Фларэнцыі, 1496
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Canuti F., Il Perugino, v. 1-2, Siena, 1931.
- Элиасберг Н. Пьетро Перуджино. М., Искусство, 1966
Зноскі
- ↑ Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica, 1968.
- ↑ autori vari Enciclopedia Treccani — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929.
- ↑ http://www.nationalgallery.org.uk/paintings/learn-about-art/paintings-in-depth/verrocchio-unveiled
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]П’етра Перуджына на Вікісховішчы |