Перайсці да зместу

Пастафарыянства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лятаючы макаронны монстар у Сіэтле

Пастафарыянства (англ. Pastafarianism), ці Царква Лятаючага Макароннага Монстра (англ. Church of the Flying Spaghetti Monster) — парадыйная рэлігія, заснаваная Бобі Хендэрсанам у 2005 годзе ў знак пратэсту супраць рашэння Дэпартамента Адукацыі штата Канзас, якое патрабуе ўвесці ў школьны курс канцэпцыю «Разумнай задумы» як альтэрнатыву эвалюцыйнага вучэння. У адкрытым лісце на сваім вэб-сайце Хендэрсан абвяшчае веру ў звышнатуральнага Стваральніка, падобнага на макароны і тэфтэлі — лятучага макароннага монстра (ЛММ), і заклікае да вывучэння пастафарыянства ў школах нароўні з іншымі рэлігіямі, тым самым выкарыстоўваючы аргумент давядзення да абсурду. Нягледзячы на парадыйнасць, рэлігія мае афіцыйны статус і існуе на тых жа правах, што і астатнія рэлігіі.

Назва рэлігіі заснавана на гульні слоў, і асацыюецца з растафарыянствам і італьянскім словам «паста». Паслядоўнікі рэлігіі называюць сябе пастафарыянамі.

  • venganza.org — афіцыйны сайт Царквы Лятаючага Макароннага Монстра (англ.)
  • Daniel Terdiman. Flying Spagetti monster at Tennessee courthouse (англ.). News > Geek Gestalt. CNET (31 сакавіка 2008). — Помнік Лятаючаму Макароннаму Монстру. Праверана 27 жніўня 2013.(недаступная спасылка)