Прыродны запаведнік Срэбырна
Прыродны запаведнік Срэбырна | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — Ia (Строгі прыродны рэзерват) |
|
Размяшчэнне | Балгарыя |
Плошча |
|
Дата заснавання | 20 верасня 1948 |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Srebarna Nature Reserve (Прыродны запаведнік Срэбырна) |
|
Спасылка | № 219 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Прыродны |
Крытэрыі | x |
Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Уключэнне | 1983 (7-я сесія) |
Прыродны запаведнік Срэбырна (балг.: Природен резерват Сребърна) — запаведнік у паўночна-усходняй частцы Балгарыі, аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Запаведнік уключае прэснае возера Срэбырна плошчай каля 600 га і яго ваколіцы. Ён размешчаны ў 16 км на захад ад балгарскага горада Сілістры і ў 1 км ад рэчышча Дуная. Запаведнік насяляе палова ўсіх відаў балгарскай фаўны (41 від), каля 100 відаў птушак, 24 з якіх адносяцца да рэдкіх ці знікаючых. Прыкладна 80 відаў прылятаюць у Срэбырну на зімоўку.
У 1992 годзе з-за неабдуманай сельскагаспадарчай дзейнасці чалавека стан возера рэзка пагоршыўся: яно пачало драбнець і паступова ператварацца ў балота. Папуляцыі многіх насельнікаў возера пачалі змяншацца. У выніку прыродны рэзерват Срэбырна быў аб’яўлены часткай Сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца ў небяспецы. Толькі дзякуючы своечасовым дзеянням да 2003 года возера атрымалася аднавіць, і гэты аб’ект прыроднай спадчыны быў выключаны з “чорнага спіса”.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
- ↑ Srebarna Nature Reserve Праверана 30 красавіка 2017.