Руба
Гарадскі пасёлак
Руба
| ||||||||||||||||
Руба на Вікісховішчы
|
Ру́ба[2] — былы гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цяпер у гарадскіх межах Віцебска. Знаходзіўся ў юрысдыкцыі Віцебскага гарсавета (Чыгуначны раён). На рацэ Заходняй Дзвіне, за 15 км ад Віцебска, аўтамабільнымі дарогамі Руба злучаная з Віцебскам, Гарадком, Суражам. Насельніцтва 7 662 чал. (2017)[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Руба вядомая з пачатку XIX стагоддзя як цэнтр фальварка, куды ў 1834 годзе ўваходзіла 4 вёскі Вярхоўскай воласці Віцебскага павета, паблізу найбуйнейшых на Заходняй Дзвіне парогаў, небяспечных для суднаў і плытоў. У 1909 годзе вёска і фальварак ва ўласнасці Піскунова.
З 20 жніўня 1924 года вёска ў Бабінавіцкім сельсавеце Віцебскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 13 чэрвеня 1942 года карны атрад расстраляў у былым пасёлку Вярхоўе і яго акрузе 75 жыхароў.
З 31 ліпеня 1970 года — гарадскі пасёлак у падпарадкаванні Чыгуначнага райсавета горада Віцебска[3]. 7 ліпеня 1972 года ў склад Рубы ўвайшла вёска Вярхоўе[4]. У 2017 годзе Руба была ўключаная ў гарадскія межы Віцебска.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Каля Рубы, уздоўж ракі і па яе рэчышчы, на паверхню выходзяць старажытныя пласты даламітаў — найбуйнейшае ў Беларусі радовішча высакаякасных вапнякоў. У 1931 годзе каля Рубы заснаваны вапнавы завод, вакол якога вырас завадскі пасёлак. Была пабудавана чыгуначная ветка даўжынёй 22 км.
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасці. Гарналыжны цэнтр «Руба». Побач з Рубай аздараўленчы цэнтр «Жалезнякі».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік на магіле ахвяр фашызму
- Помнік на магіле Невядомага салдата
- Помнік у гонар 1-й Віцебскай імя УЛКСМ партызанскай брыгады
- Царква ў гонар велікамучаніка Панцеляймона
- Дэндрапарк
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Людміла Іванаўна Пісарава (1939—2011) — беларуская актрыса.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні вёскі Руба Віцебскага раёна ў гарадскі пасёлак і перадачы яго ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 22 (1288).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 742 с. — 9 500 экз.
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 317. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руба
- Геаграфічныя звесткі па тэме Руба на OpenStreetMap
- Гарадскі пасёлак Руба Архівавана 8 ліпеня 2013.
- Горнолыжный центр в г. п. Руба Архівавана 24 лютага 2012.
- Надвор’е ў пасёлку Руба