Белакорацкі сельсавет
Белакорацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Валожынскі раён |
Уключаў | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Белакорац |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 25 чэрвеня 1976 |
Белако́рацкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Белакорац.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Румскі сельсавет у складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рум. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Белакорацкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Белакорац[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 25 чэрвеня 1976 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Валожынскага (вёскі Белакорац, Дарагунь, Мазурка, Пералясанка, Пытань, Расолішкі, Рум, Цаюны) і Бабровіцкага (вёскі Баркі, Прыбарныя, Яцкава-Замосныя, Яцкава-Канчане, Яцкава-Карчомныя, Яцкава-Млынавыя, Яцкава-Падрэззе, Яцкава-Пяскі, пасёлак Першамайскі) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 чэрвеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.