Перайсці да зместу

Сакі (Бельскі павет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сакі
польск.: Saki
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 75 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 85
Паштовы індэкс
17-100
Аўтамабільны код
BBI
Сакі на карце Польшчы ±
Сакі (Бельскі павет) (Польшча)
Сакі (Бельскі павет)
Сакі (Бельскі павет) (Падляскае ваяводства)
Сакі (Бельскі павет)

Сакі́ (польск.: Saki, па-падляску: Sakí[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск Падляскі.

Жыхары вёскі ў большасці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход св. Нараджэння Яна Хрысціцеля ў Пасынках[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску Падляскім[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Сакі былі заснаваныя як паселішча путных слуг на шляху з Варшавы ў Вільню. Да іх абавязкаў прыналежала м.ін. служба пры транспартаванні каралеўскай пошты (вядома, што жыхары Сакоў займаліся тым яшчэ ў канцы 18 ст.). Існавалі тут таксама карчмы на гэтым важным шляху[5]. У міжваенны перыяд Сакі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 137 жыхароў (3 каталікі палякі і 134 праваслаўных беларуса)[6]. Пасля Другай сусветнай вайны Сакі былі далучаныя да гміны Бельск Падляскі.

Зноскі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023840?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
  2. Pudlaśki nazvy. Saki. svoja.org (20 красавіка 2015).
  3. Царква Нараджэння Яна Хрысціцеля ў Пасынках (польск.)(недаступная спасылка) (20 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2014. Праверана 28 чэрвеня 2016.
  4. Парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім (польск.) (20 красавіка 2015).
  5. Рыгор Сасна, Дарафей Фіёнік: Pasynki i okolice. Bielsk Podlaski — Ryboły — Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2001. с. 23. (польск.)
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (польск.) (20 красавіка 2015).