Сямнаццаць правінцый
Сучасныя Нідэрланды | |||||
Сямнаццаць правінцый | |||||
---|---|---|---|---|---|
Zeventien Provincien | |||||
|
|||||
|
|||||
1482 — 1581
|
|||||
Сталіца | няма | ||||
Мова(ы) | нідэрландская, французская | ||||
Рэлігія | Рымска-каталіцкая царква (афіцыйная рэлігія) пасля 1530-х гадоў меншасць у паўночных раёнах,пратэстантызм і анабаптысты | ||||
Форма кіравання | Манархія | ||||
Гісторыя | |||||
• 1482 | Заснаванне | ||||
• 1512 | Бургундская акруга | ||||
• 26 ліпеня 1581 | Нідэрландская рэвалюцыя | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сямнаццаць правінцый — незалежнае аб’яднанне ў Ніжніх краінах у XV і XVI стагоддзях, якія прыблізна пакрываюць тэрыторыі сучасных Нідэрландаў, Бельгіі, Люксембурга, некаторай часткі паўночнай Францыі (Артуа, дэпартамент Нор) і невялікай часткі заходняй Германіі.
Першапачаткова Сямнаццаць правінцый належалі Герцагам Бургундыі з Дынастыі Валуа (Бургундскія Нідэрланды), але пазней Габсбургам спачатку па Іспанскай, а потым па Аўстрыйскай лініі. З 1512 года правінцыі перафармаваліся ў буйную частку Бургундскай акругі Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1549 годзе Карл V выдаў Прагматычную санкцыю, якая вылучыла Сямнаццаць правінцый са складу Свяшчэннай Рымскай імперыі і зрабіла іх спадчыннымі ўладаннямі дому Габсбургаў.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Карта адпавядае наступным правінцыям:
- Графства Артуа
- Графства Фландрыя, якое ўключала Ліль, Дуэ, Аршы, Турнэ і Турнезі.
- Графства Мехелен
- Графства Намюр
- Графства Эно
- Графства Зеландыя
- Графства Галандыя
- Герцагства Брабант
- Герцагства Лімбург
- Герцагства Люксембург
- Правінцыя Утрэхт
- Заходняя Фрызія
- Герцагства Гельдэрн
- Правінцыя Гронінген
- Омеландэн
- Правінцыя Дрэнтэ, Лінген, Ведэ і Вестэрвальд.
- Правінцыя Аверэйсел