Сярэдневерхненямецкая мова
Сярэдневерхненямецкая мова | |
---|---|
Саманазва | Diutsch, Tiutsch |
Краіны | паўднёвая Германія (на поўдзень ад Лініі Бенрата), частка Аўстрыі і Швейцарыі |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | срн 620 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | gmh |
ISO 639-3 | gmh |
ISO 639-6 | mdgr |
IETF | gmh |
Glottolog | midd1343 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Сярэдневерхненямецкая мова (СВН, ням.: Mittelhochdeutsch) — абазначэнне перыяду ў гісторыі нямецкай мовы прыкладна з 1050 па 1350 г. (некаторыя даследчыкі называюць канцом перыяду 1500 год)
Сярэдневерхненямецкай мове папярэднічае старажытнаверхненямецкая мова (750—1050). За сярэдневерхненямецкай мовай ідзе ранненоваверхненямецкая мова (рнвн). Сярэдневерхненямецкая — гэта перш за ўсё літаратурная мова; гутарковая мова гэтага перыяду практычна не зафіксавана ў пісьмовых крыніцах. Да самых вядомых літаратурных помнікаў адносяцца «Песня пра Нібелунгаў», «Парцыфаль» Вольфрама фон Эшэнбаха, «Трыстан» Готфрыда фон Штрасбурга, вершы Вальтэра фон дэр Фогельвайдэ ў жанры мінезанга (рыцарскай любоўнай паэзіі).
Ад старажытнаверхненямецкай мовы сярэдневерхненямецкая адрозніваецца перш за ўсё рэдукцыяй ненаціскных галосных як у сярэдзіне, так і на канцы слова. У сувязі з рэдукцыяй назіраецца пазіцыйнае выпадзенне галосных ці цэлых складаў. Ад новаверхненямецкай сярэдневерхненямецкая мова адрозніваецца вакалізмам (агаласоўкай) каранёвага склада; у сярэдневерхненямецкай праяўляюцца кароткія галосныя ў адкрытым ударным складзе, а ў рнвн яны дзякуючы падаўжэнню галоснага рэдукуюцца.
Сярэдневерхненямецкая не з'яўляецца адзінай нарматыўнай мовай Германіі таго часу. Яна ахоплівае дыялекты рэгіёнаў — сярэдненямецкіх (цюрынгскі, гесэнскі, рэйнска-франкскі) і верхненямецкіх (алеманскі, баварскі). Сярэдневерхненямецкая не была адзінай надрэгіянальнай мовай. Не існавала таксама адзінай арфаграфіі. Для выдання тэкстаў галоўных сярэдневерхненямецкіх вершаў, слоўнікаў і падручнікаў граматыкі выкарыстоўвалася «стандартызаваная сярэдневерхненямецкая мова», узнікненне якой шмат у чым звязана з імем Карла Лахмана. «Стандартызаваная верхненямецкая мова» — ідэальная форма сярэдневерхненямецкай мовы, якая перадае толькі малую частку тагачаснай моўнай рэчаіснасці.
Сістэма галосных сярэдневерхненямецкай мовы
[правіць | правіць зыходнік]- Кароткія галосныя: a, e, i, o, u, ä, ö, ü
- Доўгія галосныя: â, ê, î, ô, û, æ, œ, iu (доўгае ü)
- Дыфтонгі: ei, ie, ou, öu, uo, üe
Важна падкрэсліць, што ei вымаўляўся як e+i (не як ai у новаверхненямецкай, а як «ei» ці «ij» у нідэрландскай мове). ie — не як доўгае i, а як i+e.
Найбольш значныя змены пераходу ад свн і рнвн тычыліся сістэмы вакалізму:
- пераход сярэдневерхненямецкіх доўгіх галосных /î, iu, û/ у дыфтонгі /ei, eu/äu, au/ (ранненоваверхненямецкае дыфтангаванне). Напрыклад, mîn > mein, vriunt > Freund, hûs > Haus
- пераход сярэдневерхненямецкіх дыфтонгаў /ie, üe, uo/ у доўгія галосныя /i, ü, u/. (ранненоваверхненямецкае манафтангаванне) Напрыклад, liep > lieb, müede > müde, bruoder > Bruder
- Сярэдневерхненямецкія дыфтонгі /ei, öu, ou/ станавіліся адкрытымі. Напрыклад, bein > Bein, böume > Bäume, boum > Baum
- усе сярэдневерхненямецкія кароткія галосныя /a, e, i, o, u, ä, ö, ü/ у адкрытым складзе станавіліся доўгімі
Сістэма зычных сярэдневерхненямецкай мовы
[правіць | правіць зыходнік]- Санорныя:
- плаўныя l, r
- насавыя m, n
- паўгалосныя u (w) да XIII стагоддзя, i
- Выбухныя:
- глухія p, t, k [kw]
- паўзвонкія b, d, g
- Шчылінныя:
- глухія f(v), s/ss, sch, ch(h)
- звонкія w(v) з XIII стагоддзя, j
- Прыдыханне: h
- Афрыкаты: pf (ph), z/zz [ts], kck (cch)
Іншыя змены
[правіць | правіць зыходнік]- назоўнікі пісаліся з вялікай літары (у сярэдневерхненямецкай мове з вялікай літары пісаліся імёны)
- аглушэнне зычнага на канцы слова ў ранненоваверхненямецкай графічна не адлюстроўваецца, выкарыстоўваецца фаналагічная арфаграфія (напрыклад, сярэдневерхненямецкі tac = Tag [на канцы слова прамаўляецца «k»])
- палаталізацыя «s»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гухман М. М., Семенюк Н. Н. История немецкого литературного языка IX—XV вв. — Л.: Наука, 1983. — 200 с.
- Жирмунский В. М. История немецкого языка. — М.: Изд-во лит-ры на иностр. языках, 1948. — 300 с.
- Филичева Н. И. История немецкого языка. — М.: Академия, 2003. — 304 с.
- Языки мира: Германские языки. Кельтские языки / Ред. коллегия тома: Н. Н. Семенюк, В. П. Калыгин, О. И. Романова. — М.: Академия, 2000. — 472 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- www.mwv.uni-trier.de Сярэдневерхненямецкія слоўнікі
- www.mediaevum.de старажытнагерманскі інтэрнэт-партал: сярэдневяковая літаратура і да т.п. у інтэрнэце
- www.uni-salzburg.at/mhdbdb(недаступная спасылка) банк даных сярэдневерхненямецкіх паняццяў