Сінці-поп
Сінці-поп | |
---|---|
Кірунак: | электронная музыка |
Вытокі: |
краўт-рок дыска спейс-дыска глэм-рок поп-музыка пост-панк новая хваля |
Месца і час узнікнення: | 1977-80 гады |
Папулярнасць: | 1980-я |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | электрапоп, электраклэш, ф’ючэрпоп, сінці-панк |
Роднасныя: | індастрыял, фрыстайл |
Вытворныя: | электра, Hi-NRG, Electronic Body Music, New Beat, хаус, тэхна, хардкор-тэхна, еўрадэнс, электра-хаус |
Сінці-поп — жанр поп-музыкі, у якім сінтэзатар з’яўляецца галоўным інструментам. У той час як большасць сучаснае папулярнае музыкі ствараецца з дапамогай сінтэзатараў, сінт-поп мае стылістычныя асаблівасці, якімі ён адрозніваецца ад астатняй музыкі, створанай тэхналагічна аднолькава.
Гэтымі асаблівасцямі з’яўляюцца: штучнасць гуку (сінтэзатары больш не імітуюць гучанне рэальных музычных інструментаў), акцэнт на механічных рытмах, выкарыстанне вакалу ў якасці кантрапункта штучнаму паходжанню аранжыроўкі, шмат паўтораў структурных элементаў. Форма кампазіцыі сінт-поп песень не адрозніваецца ад формы звычайных поп-песень. Нярэдка тэксты песень маюць лёгкую сацыяльную і навукова-тэхнічную тэмы.
У больш шырокім сэнсе сінці-поп — музычная сцэна пачатку і сярэдзіны 80-х, якая актыўна выкарыстоўвае ў музыцы гук сінтэзатараў (напрыклад, Depeche Mode, Erasure), а таксама хваля папулярнае Новае Рамантыкі (гурты Duran Duran, Spandau Ballet і іншыя)[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Соболевская, Елена “aresha”. Синт-поп как направление электронной музыки (руск.)(недаступная спасылка). LiveSound.by (2007). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2008. Праверана 15 студзеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сінці-поп
- Міжнароднае сінці-радыё Synth.FM Архівавана 2 снежня 2020.