Сістэмнае праграмнае забеспячэнне
Сістэмнае праграмнае забеспячэнне — гэта прызначанае для ўзаемадзеяння з абсталяваннем камп’ютара праграмнае забеспячэнне, якое складае падмурак для выканання прыкладных (дастасоўных) праграм.[1]
Найбольш агульныя тыпы сістэмнага ПЗ:
- Базавая сістэма ўводу-вываду (англ.: BIOS), якая забяспечвае базавую функцыянальнасць для працы і кантролю абсталявання, далучанага ці ўбудаванага ў камп'ютар.
- Аперацыйная сістэма, што дазваляе часткам камп'ютара працаваць разам, выконваючы такія задачы, як перадача даных паміж памяццю і дыскамі, або вывад на прыладу адлюстравання. Яна таксама дае платформу для запуску на высокім узроўні сістэмнага і прыкладнога ПЗ.
- Утыліты, якія дапамагаюць аналізаваць, настройваць, аптымізаваць і падтрымліваць працу камп'ютара.
У некаторых публікацыях тэрмін сістэмнае праграмнае забеспячэнне таксама выкарыстоўваюць для абазначэння інструментаў праграмавання (напр., кампілятара, лінкера і адладчыка).[2]
У адрозненне ад сістэмнага ПЗ, праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе карыстальнікам ствараць тэкставыя дакументы, гуляць у гульні, слухаць музыку, або праглядаць сеціва, называецца прыкладное праграмнае забеспячэнне.[3]
Тыпы сістэмнага праграмнага забеспячэння
[правіць | правіць зыходнік]Сістэмнае ПЗ дапамагае выкарыстоўваць аперацыйную сістэму і камп'ютарныя сістэмы. Яно ўключае ў сябе дыягнастычныя інструменты, кампілятары, серверы, аконныя сістэмы, утыліты, сродкі перакладу моў, праграмы перадачы інфармацыі, базы звестак і інш.
Канкрэтныя віды сістэмнага праграмнага забеспячэння ўключаюць:
- Праграмны загрузчык
- Лінкер
- Утыліты
- Асяроддзе працоўнага стала / Графічны інтэрфейс карыстальніка
- Абалонкі
- BIOS
- Гіпервізары
- Загрузчык аперацыйнай сістэмы
- Сістэмы кіравання базамі звестак
Сістэмнае ПЗ, якое захоўваецца ў энерганезалежнай памяці, такой як інтэгральная схема, звычайна называюць прашыўкай.
Зноскі
- ↑ http://depts.alverno.edu/cil/mod1/software/system.html Архівавана 19 ліпеня 2011.
- ↑ http://www.webopedia.com/TERM/S/systems_software.html
- ↑ W. W. Milner, Ann Montgomery-Smith (2000). Information and Communication Technology for Intermediate Gnvq. p.126