Тугурскі заліў
Выгляд
Тугурскі заліў | |
---|---|
54°17′51,33″ пн. ш. 137°03′04,90″ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Ахоцкае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Плошча | 1 800 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 75 км |
Сярэдняя велічыня прыліва | 4,74 м |
Найбольшая глыбіня | 25 м |
Упадаюць | Тугур |
Тугурскі заліў — заліў у паўднёва-заходняй частцы Ахоцкага мора. На поўнач ад заліва размешчаны Шантарскія астравы.
Адміністрацыйна адносіцца да Тугура-Чуміканскага раёна Хабараўскага края.
Даўжыня заліва — 75 км, шырыня каля ўваходу — 37 км, глыбіня да 25 м, плошча басейна 1800 км². Заліў пакрыты лёдам з кастрычніка па чэрвень. Сярэдняя велічыня прыліву на ўваходзе ў заліў — 4,74 м.
У заліў упадае рака Тугура. Аддзелены ад заліва Акадэміі Тугурскім паўвостравам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх