Тупалеў Ту-22М
Тупалеў Ту-22М | |
---|---|
Тып | land-based strategic jet bomber[d], звышгукавы самалёт[d] і Ракетаносец[d] |
Распрацоўшчык | Тупалеў[d] |
Вытворца | Тупалеў[d] і Казанская авіяцыйнае вытворчае аб’яднанне імя С. П. Гарбунова[d] |
Галоўны канструктар | Dmitry Markov[d] |
Першы палёт | 30 жніўня 1969 |
Пачатак эксплуатацыі | 1976[1] |
Эксплуатанты | Ваенна-паветраныя сілы СССР, Ваенна-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі, Ваенна-паветраныя сілы Індыі[d], Паветраныя сілы Украіны[d] і Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі |
Адзінак выраблена | 497 |
Базавая мадэль | Тупалеў Ту-22 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тупалеў Ту-22М (па класіфікацыі НАТА — Backfire) — савецкі далёкі звышгукавы бамбардзіроўшчык/разведчык са зменнай геаметрыяй крылаў. Быў распрацаваны з апорай на мадэль Ту-22.
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Ту-22М0
[правіць | правіць зыходнік]Увосень 1967 года па выніках макетнай камісіі і матэрыялам эскізнага праекту было прынята рашэнне пачаць будаўніцтва серыі самалётаў Ту-22М0 («45-00») на Казанскім авіяцыйным заводзе ім. Гарбунова (КАЗ ім. Гарбунова, да сярэдзіны 1960-х завод № 22 МАП). Галоўным канструктарам самалёта быў прызначаны З. С. Маркаў.
Па выніках працы камісіі ўвосень 1967 года было вырашана будаваць першую серыю самалётаў «45-00» па праграме першага этапу — з абсталяваннем ад ТУ-22К і рухавікамі «ФМ».
Першы самалёт Ту-22М0 быў пабудаваны да сярэдзіны 1969 года і 30 жніўня 1969 ён здзейсніў свой першы палёт (камандзір карабля лётчык-выпрабавальнік В. П. Барысаў. Паралельна з выпрабаваннямі ў Казані ішла вытворчасць серыйных самалётаў Ту-22М0. Да канца 1972 года было пабудавана 9 Ту-22М0, пяць з якіх ужываліся для перападрыхтоўкі экіпажаў бамбардзіроўшчыкаў у Цэнтры баявой падрыхтоўкі і ўжывання Далёкай авіяцыі ў Разані. На захадзе самалёты гэтай серыі доўгі час ведалі пад службовым найменнем Ту-26.
Падчас лётных выпрабаванняў высвятлілася, што асноўныя лётныя дадзеныя новага самалёта апынуліся нават горш, чым у Ту-22К, і трэба правесці вялікі аб’ём прац па яго мадэрнізацыі. Камандаванне ВПС патрабавала ўдасканаліць лётна-тэхнічныя характарыстыкі самалёта і яго бартавое абсталяванне. У снежні 1969 года на другім этапе даводкі Ту-22М прымаецца рашэнне па мадэрнізацыі Ту-22М0 у Ту-22М1.
Асаблівасці канструкцыі
[правіць | правіць зыходнік]Самалёты серыі Ту-22М выкананыя па нармалёвай аэрадынамічнай схеме самаапорнага нізкаплана з крылом змяняльнай стралавіднасці. Крыло складаецца з нерухомай часткі і паваротных кансоляў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тупалеў Ту-22М
- ОАО «Туполев» Архівавана 10 лютага 2007. — Афіцыйны сайт