Тэадор Людвіг Вільгельм фон Бішаф
Тэадор Людвіг Вільгельм фон Бішаф | |
---|---|
ням.: Theodor Ludwig Wilhelm von Bischoff | |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1807[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 1882[1][2] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Christian Heinrich Ernst Bischoff[d] |
Маці | Juliane Bischoff[d] |
Жонка | Kunigunde Tiedemann[d] |
Род дзейнасці | урач, выкладчык універсітэта, фізіёлаг, анатам |
Навуковая сфера | анатомія, эмбрыялогія, фізіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны, доктар філасофіі |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Conrad Eckhard[d] |
Вядомы як | упершыню даказаў наяўнасць у крыві жывёл кіслароду і свабоднай вуглекіслаты |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэадор Людвіг Вільгельм фон Бішаф (ням.: Theodor Ludwig Wilhelm von Bischoff; 28 кастрычніка 1807, Гановер — 5 снежня 1882, Мюнхен) — нямецкі анатам, фізіёлаг, эмбрыёлаг. Доктар філасофіі (1829). Доктар медыцыны (1832). Прафесар (1836). Член-карэспандэнт, замежны член Пецярбургскай АН (1846).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 кастрычніка 1807 г. у Гановеры. Адукацыю атрымаў ў Бонскім і Гайдэльбергскім універсітэтах. З 1832 года асістэнт пры ўніверсітэцкай клініцы ў Берліне. З 1836 года прафесар анатоміі і фізіялогіі ў Гайдэльбергскім універсітэце. З 1844 па 1855 год прафесар Гісэнскага ўніверсітэта. З 1855 па 1878 год у Мюнхенскім універсітэце, пасля чаго выйшаў у адстаўку. Памёр 5 снежня 1882 г. у Мюнхене.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Т. Л. Бішаф займаўся даследаваннямі стадый развіцця зародка млекакормячых, параўнальным вывучэннем мозга чалавека і малпаў. У сваёй дысертацыі «Commentatio de novis quibusdam experimentis doctrinam de respiratione institutis» упершыню даказаў наяўнасць у крыві жывёл кіслароду і свабоднай вуглекіслаты. Пры непасрэдным удзеле Бішафа ў Гісэнскім універсітэце былі створаны Фізіялагічны інстытут і анатамічны тэатр. У 1838 годзе апісаў працэс драблення яйцаклеткі.
Зноскі
- ↑ а б Theodor Ludwig Wilhelm von Bischoff — 2009.
- ↑ а б T.L.W. von Bischoff // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 164—165. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бишоф Теодор Людвиг Вильгельм // Сайт РАН (руск.)
- Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978. (руск.)
- Прокопьев Н. Я. Выдающиеся анатомы и их вклад в мировую науку. Часть 1. // Педагогика высшей школы. — 2015. — № 2. — С. 1-7. (руск.)
- Theodor Ludwig Wilhelm Bischoff (1807—1882) // Hermann von Helmholtz-Zentrum für Kulturtechnik, Humboldt-Universität zu Berlin Архівавана 28 верасня 2020. (ням.)
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1807 годзе
- Нарадзіліся ў Гановеры
- Памерлі 5 снежня
- Памерлі ў 1882 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя на Старых паўднёвых могілках
- Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гісенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Анатамы Германіі
- Фізіёлагі Германіі
- Эмбрыёлагі Германіі