УНІАН
УНІАН | |
---|---|
Тып | інфармацыйнае агенцтва і сайт |
Заснаванне | 15 сакавіка 1993 |
Заснавальнікі | Нацыянальны саюз журналістаў Украіны і Саюз юрыстаў Украіны |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кіеў, вул. Крашчацік, д. 4 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Арцём Кавалёў |
Галіна | СМІ |
Прадукцыя | Навіны |
Матчына кампанія | «Галоўрэд-Медыя» |
Сайт | www.unian.ua |
Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін (укр.: Українське незалежне інформаційне агентство новин) — інфармацыйнае агенцтва Украіны, заснаванае ў сакавіку 1993 года. Штодня распаўсюджвае праз сеціва па 300 фотаздымкаў і 200 тэкставых паведамленняў на ўкраінскай, англійскай і рускай мовах. Агульны абсяг штодзённых навін складае звыш 60 старонак, раздзеленых на 6 выпускаў. Двойчы на дзень а 16-й і 19-й гадзінах выпускае анонсы падзей. Архіў змяшчае звыш 50 тысяч здымкаў. Уласны карэспандэнт у Беларусі — Павел Шаройка.
Агенцтва абвінавачвалі ў распаўсюджванні фальшывай інфармацыі і цэнзуры[1][2][3][4][5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]29 жніўня 1991 года Прэзідыум Вярхоўнай Рады Украіны пастанавіў утварыць на аснове аддзялення саюзнага агенцтва «Навіны» Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін. 15 сакавіка 1993 года першы кіраўнік агенцтва — народны дэпутат Украіны ад партыі Народны Рух Украіны Міхайла Батог дамогся яго дзяржаўнага ўліку як юрыдычнай асобы. У красавіку 1993 года выйшаў першы выпуск навін. У 1995 годзе агенцтва займела аддзел агляду СМІ. 19 красавіка 1999 — фотаслужбу. У 2000 годзе пачало падаваць навіны праз сеціва[6]. У 2006 годзе ўвайшло ў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Галоўрэд-Медыя», што належала дэпутату Вярхоўнай Рады ад партыі «Наша Украіна» Аляксандру Траццякову . З лютага 2008 года ладзіць штодзённыя сеціўныя відэа-нарады. У пачатку 2010 года ўкраінскі прадпрымальнік яўрэйскага паходжання Ігар Каламойскі набыў «Галоўрэд-Медыя» разам з УНІАН.
Зноскі
- ↑ УНИАН заявляет о цензуре и требует встречи с инвестором . Українська правда. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2013. Праверана 20 лютага 2013.
- ↑ Комментарии Украина. Комментарии: УНИАН заявляет о цензуре, последние новости Украинны (руск.). comments.ua. Комментарии. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2022. Праверана 15 снежня 2021.
- ↑ УНИАН заявляет о цензуре и требует встречи с инвестором (руск.). Украинская правда. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2022. Праверана 15 снежня 2021.
- ↑ Журналисты сайта УНИАН жалуются на цензуру . Українська правда. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2013. Праверана 20 лютага 2013.
- ↑ УНИАН сих пор не объяснил, откуда взял новость о Власенко и медведях Архівавана 15 лютага 2013..
- ↑ Інфармацыйнаму агенцтву УНІАН споўнілася 20 гадоў (укр.). ТАА «Тэлекрытыка» (19 сакавіка 2013). Праверана 17 студзеня 2017.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агляд СМІ Архівавана 10 ліпеня 2014. (укр.)
- Перадаплата (укр.)
- Фотаслужба Архівавана 28 чэрвеня 2014. (укр.)