Уладзімір Сяргеевіч Бычкоў
Уладзімір Сяргеевіч Бычкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 студзеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 2004 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар |
IMDb | ID 0125733 |
Уладзімір Сяргеевіч Бычкоў (руск.: Владимир Сергеевич Бычко́в; 5 студзеня 1929 — 24 красавіка 2004) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1947—1949 гадах быў акцёрам дапаможнага складу Тэатра-студыі кінаакцёра. У 1949—1952 гадах вучыўся ў Маскоўскім фінансавым інстытуце. У 1958 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня С. І. Юткевіча).
У 1962—1967 гадах і з 1982 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1968—1979 гадах — на кінастудыі імя М. Горкага. Аўтар некалькіх сюжэтаў у кіначасопісе «Фіціль».
У сваім першым ігравым фільме «Тамбу ламбу» выступіў у якасці рэжысёра і аўтара сцэнарыя. У 1966 годзе стаў лаўрэатам прэміі Усесаюзнага кінафестывалю ў намінацыі «мастацкі фільм для дзяцей і юнацтва» за фільм «Горад майстроў». Фільм пазней быў уключаны часопісам «Мастацтва кіно» ў лік найлепшых дзіцячых фільмаў за сто гадоў існавання кінематографа.
Фільм Бычкова «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка» («Хрыстос прызямліўся ў Гародні»), зняты ў 1968 годзе, быў пакладзены ў СССР на паліцу да 1989 года, але, паводле сайта «Кіна-Тэатр», копія фільма была закуплена Ватыканам.
Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.