Цэнтральны штаб партызанскага руху
Цэнтральны штаб партызанскага руху | |
---|---|
руск.: Центральный штаб партизанского движения | |
Краіна | |
Уваходзіць у | Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання |
Тып | штаб |
Удзел у |
Цэнтральны штаб партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання — орган пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання СССР, які ажыццяўляў ваеннае кіраўніцтва савецкім партызанскім рухам на акупаваных тэрыторыях падчас Вялікай Айчыннай вайны. У гэтай ролі Штаб замяніў ЦК УКП(б) і ЦК кампартый рэспублік СССР.
Штаб быў створаны 30 мая 1942 года, расфарміраваны 13 студзеня 1944 года і адноўлены у маі[1] 1942 года[удакладніць]. Начальнік штаба — першы сакратар ЦК КП(б)Б генерал-лейтэнант П. К. Панамарэнка. Меў у падпарадкаванні рэгіянальныя («рэспубліканскія») штабы партызанскіх рухаў, у тым ліку Беларускі штаб, а таксама абласныя штабы партызанскага руху (135[2]) і прадстаўніцтвы на франтах[1].
У верасні 1942 года складаўся з чатырох упраўленняў (аператыўнае, палітычнае, інфармацыйнае, упраўленне забеспячэння) і сямі аддзелаў[1]. Меў у складзе радыёвузел, экспедыцыйна-транспартную базу, 4 школы па падрыхтоўцы кадраў[1].
Штаб вызначаў галоўныя кірункі вайскова-дыверсійных дзеянняў і прапагандысцкай работы, адносіны да несавецкіх падпольных структур.[3]
Зноскі
- ↑ а б в г Беларусь 1995.
- ↑ Лемяшонак У. І. Партызанскі рух на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 135—139. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- ↑ Вялікая Айчынная вайна ў кантэксце Другой сусветнай вайны…
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтральны штаб партызанскага руху // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 752. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.