Цюльпан лясны
Цюльпан лясны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Tulipa sylvestris L., 1753 | ||||||||||||||||
|
Цюльпан лясны, гарду́к[3] (Tulipa sylvestris) — кветкавая расліна роду Цюльпан (Tulipa) сямействаЛілейныя (Liliaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая цыбульная расліна з прамым голым тонкім сцяблом вышынёй 30—40 см і 2-4 адхіленымі ад яго лістамі. Лісце вузкае, жалабатае, бліскучае, даўжынёй да 20—25 см. Кветкі званочкавыя, ярка-жоўтыя, са слабым прыемным пахам, адзіночныя (рэдка па 2 на канцах сцябла). Калякветнік з 6 свабодных лісцікаў, размешчаных у 2 кругі. Плод — прадаўгаватая трохгранная каробачка.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Міжземнамор’е (поўдзень Італіі, Балканскі паўвостраў); натуралізаваўся ў многіх краінах Сярэдняй і Атлантычнай Еўропы, на поўдні Скандынавіі. Месцы росту — шыракалістыя лясы ў далінах рэк. Расце невялікімі, рэдка значнымі групамі.
Размнажэнне
[правіць | правіць зыходнік]Цвіце ў канцы мая, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне вегетатыўнае; штогод новая цыбуліна нарастае зверху старой, а таксама фармуюцца новыя цыбуліны на канцах вертыкальных і гарызантальных сталонаў.
Выкарыстанне і ахова
[правіць | правіць зыходнік]Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ В. Ластоўскі Расійска-Крыўскі (Беларускі) слоўнік. старонка 802
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тюльпан лесной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. статус віду не вызначаны |