Шаблон:Выбраны змест/Лізавета Боўз-Лаян
Выгляд
Лэдзі Лізавета Боўз-Лаян (1900 — 2002) — жонка караля Георга VI і каралева-кансорт Злучанага Каралеўства ў 1936—1952 гадах як Каралева Лізавета, апошняя імператрыца Індыі (1936—1950), Лорд-Хавальнік Пяці Гаваней (1978—2002).
Маці каралевы Лізаветы II (пасля смерці мужа насіла, для адрознення ад цёзкі-дочкі, тытул Каралева-маці). Адзін з двух членаў брытанскага каралеўскага дому, якія пражылі больш за 100 гадоў (іншай была герцагіня Глостэрская Аліса, народжаная Мантэгю, 1901—2004). Як герцагіня Ёркская, яна — разам з мужам і дзвюма дачкамі Лізаветай і Маргарэт — увасабленне традыцыйных уяўленняў брытанцаў аб сям’і і дзяржаўнай службе (далей…).