Шаблон:Падзеі 16 кастрычніка
Выгляд
- 1555: Паводле загаду англійскай каралевы Марыі І (Крывавай Мэры) спалены за ерась пратэстанцкія біскупы Лондана і Вочэстара.
- 1793: Пакарана смерцю каралева Францыі Марыя-Антуанэта, жонка Людовіка XVI.
- 1840: Новая Зеландыя абвешчаная брытанскай калоніяй.
- 1923: Заснавана кінакампанія Уолта Дыснея.
- 1929: Утворана Таджыкская ССР.
- 1945: Заснавана газета «Süddeutsche Zeitung».
- 1946: Выкананы смяротны прыгавор Нюрнбергскага трыбуналу ў адносінах да нацысцкіх злачынцаў.
- 1964: Кітай здзейсніў першае выпрабаванне ядзернай зброі.
- 1978: Караль Вайтыла абраны Папам Рымскім і ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ.
- 1982: Дзяржсакратар ЗША Дж. Шульц сказаў, што яго краіна выйдзе з ААН, калі з яе выключаць Ізраіль.