Эдвард Рыдз-Сміглы
Эдвард Рыдз-Сміглы | |
---|---|
Edward Rydz-Śmigły | |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1941[1] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Аўстра-Венгрыя Польшча |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1910—1911, 1914—1916, 1918—1939 |
Званне | |
Камандаваў | Вярхоўны Галоўнакамандуючы |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Польска-ўкраінская вайна Савецка-польская вайна Другая сусветная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | удзельнік Руху Супраціўлення |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдвард Рыдз-Сміглы (польск.: Edward Rydz-Śmigły; 11 сакавіка 1886, г. Беражаны, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна — 2 снежня 1941) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, адзін з паплечнікаў Ю. Пілсудскага. Маршал Польшчы (1936).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Кракаве. 3 1908 у Саюзе актыўнай барацьбы, з 1912 у Стралешім саюзе (Галіцыя), рэдагаваў штомесячнік «Strzelec» («Стралец»). У 1-ю сусветную вайну ў легіёнах польскіх Ю. Пілсудскага, з ліпеня 1917 галоўны камендант Польскай вайсковай арганізацыі. 3 лістапада 1918 ваенны міністр адноўленай польскай дзяржавы. Удзельнічаў у заняцці польскімі войскамі Вільні (красавік 1919). У польска-савецкую вайну (1919—20) камавдаваў дывізіяй, арміяй, Сярэднім фронтам; удзельнічаў у заняцці Кіева (ліпень 1920), Гродна і Ліды (верасень 1920), абароне Варшавы (жнівень 1920). У 1922—35 інспектар арміі. У час майскага перавароту (1926) падтрымаў Ю. Пілсудскага і яго прыхільнікаў. З мая 1935 генеральны інспектар узброеных сіл, працаваў над 6-гадовым планам рэфармавання ўзброеных сіл краіны. У час Польскай абарончай вайны 1939 года вярхоўны галоўнакамандуючы (склаў паўнамоцтвы 7 лістапада); разам з польскім урадам перайшоў у Румынію, інтэрніраваны. У кастрычніку 1941 тайна вярнуўся ў акупіраваную нямецкімі войскамі Польшчу, намагаўся разгарнуць антыфашысцкую дыверсійную дзейнасць.
Аўтар шэрагу прац па ваеннай гісторыі і пытаннях абароны дзяржавы.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118916882 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыбоўскі Ю. Рыдз-Сміглы // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
- Leżeński C. Kwatera 139. Opowieść o marszałku Rydzu-Śmigłym. T. 1—2. Lublin, 1989.
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Бэрэжанах
- Памерлі 2 снежня
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Маршалы Польшчы
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча, 1921—1939)
- Кавалеры камандорскага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры Крыжа Незалежнасці
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
- Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалеры ордэна Арлінага крыжа 1 класа
- Кавалеры ордэна Кароны Румыніі
- Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 1 класа 2 ступені
- Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 1 класа 3 ступені
- Міністры абароны Польшчы
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Удзельнікі польска-ўкраінскай вайны
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Удзельнікі абароны Польшчы ў 1939 годзе
- Рух Супраціўлення ў Польшчы
- Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
- Ганаровыя грамадзяне Цярнопаля
- Ганаровыя грамадзяне Радама
- Ганаровыя грамадзяне Быдгашча