Эрнэст Магнус Дэнгаф
Эрнэст Магнус Дэнгаф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Ernest Magnus Denhoff | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гедэон Дунін-Раецкі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Асалінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Палубінскі | ||||||
Пераемнік | Ян Завадскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 10 снежня 1581 | ||||||
Смерць |
18 чэрвеня 1642 (60 гадоў) |
||||||
Род | Дэнгафы | ||||||
Бацька | Герард Дэнгаф[d][1] | ||||||
Маці | Маргарыта фон Цвайфельн | ||||||
Жонка | Кацярына фон Дона | ||||||
Дзеці | Герард, Эрнэст, Фрыдрых і Ганна Катажына | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнэст Магнус Дэнгаф (1581—1642) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кашталян парнаўскі (1635—1640), ваявода парнаўскі (1640—1642), староста дорпацкі і цельшаўскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік нямецка-балтыйскага шляхецкага роду Дэнгафаў герба «Дзік», які паходзіў з Ліфляндыі. Старэйшы сын ваяводы дорпацкага Герарда Дэнгафа (пам. 1598?) і Маргарыты фон Цвайфельн (пам. 1622). Малодшыя браты — палкоўнік Герман Дэнгаф (пам. 1620), ваявода паморскі Герард Дэнгаф (каля 1590—1648), ваявода дорпацкі і серадзскі Каспер Дэнгаф (1588—1645).
У 1635 годзе Эрнэст Магнус Дэнгаф быў прызначаны кашталянам парнаўскім, а ў 1640 годзе атрымаў пасаду ваяводы парнаўскага. Удзельнік войнаў Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй і Швецыяй. З 1625 года прыняў удзел у кароннай камісіі, створанай для заключэння мірнага дагавора паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Удзельнічаў у заключэнні Альтмаркскага (1629) і Штумсдорфскага (1635) перамір'яў.
У 1633 годзе Эрнэст Магнус Дэнгаф атрымаў ад германскага імператара Фердынанда II Габсбурга тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яму належаў замак Вальдау ў даліне р. Прэгель ва Усходняй Прусіі.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Быў у шлюбе з баранэсай Кацярынай фон Дона (1606—1659), ад якой меў трох сыноў і адну дачку:
- Герард Дэнгаф (каля 1632—1685), дваранін каралеўскі, харунжы надворны каронны (1661), чашнік вялікі літоўскі (1661), падстолі вялікі літоўскі (1666), староста цельшаўскі
- Эрнэст Дэнгаф (пам. 1693), палкоўнік каралеўскай гвардыі (1666), генерал-маёр (1670), лоўчы вялікі літоўскі (1676), кашталян віленскі (1683), генерал-лейтэнант каронных войскаў, ваявода мальбаркскі (1685), маршалак двара каралевы (1687)
- Фрыдрых Дэнгаф (1639—1696), прускі генерал-лейтэнант, тайны і ваенны саветнік брандэнбургскага курфюрста, родапачынальнік прускай лініі Дэнгафаў
- Ганна Катажына Дэнгаф, жонка барона Яна Зігмунда фон Кетлера
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Kilian Heck/Christian Thielemann (Hrsg.): Friedrichstein. Das Schloß der Grafen von Dönhoff in Ostpreußen. Deutscher Kunstverlag, München/Berlin 2006, ISBN 3-422-06593-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрнэст Магнус Дэнгаф
- DENHOFFOWIE Архівавана 13 красавіка 2011.