Перайсці да зместу

Яраслаў Гашак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яраслаў Гашак
Jaroslav Hašek
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні чэшск.: Jaroslav Matěj František Hašek
Дата нараджэння 30 красавіка 1883(1883-04-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1923(1923-01-03)[1][4][…] (39 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Чэхаславакія
Бацька Josef Hašek[d]
Жонка Ярміла Гашакава[d] і Alexandra Lvova[d]
Дзеці Richard Hašek[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці аўтар, сатырык, раманіст, журналіст, пісьменнік, публіцыст, гумарыст
Гады творчасці 1900—1922
Мова твораў чэшская і руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Подпіс Выява аўтографа
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Яраслаў Гашак (чэшск.: Jaroslav Hašek; 30 красавіка 1883, Прага — 3 студзеня 1923, Ліпніцы) — чэшскі празаік-сатырык, журналіст і публіцыст.

Сын настаўніка. Адукацыю атрымаў у камерцыйнай акадэміі. Літаратурную дзейнасць пачаў з 18 гадоў у газетах і гумарыстычных часопісах кароткімі апавяданнямі чэхаўскага тыпу, якія ён называў «гумарэскамі». Ужо ў гэтых апавяданнях высмейваліся рэлігійныя забабоны, сямейны побыт дробнага буржуа, парламент і іншыя з’явы ў тагачасным чэхаславацкім грамадстве.

Мабілізацыя перапыніла літаратурную дзейнасць Яраслава Гашэка. У час 1-й сусветнай вайны ён трапіў на фронт. Праз нейкі час Гашэк апынуўся Расіі як палонны. Тут ён удзельнічае ў Кастрычніцкай рэвалюцыі, уступае ў камуністычную партыю і падчас Грамадзянскай вайны працуе ва Уфе. Пасля заканчэння вайны вяртаецца ў Прагу і з гэтага часу займаецца выключна літаратурай.

Помнік Гашаку ў Празе

Раман пра ўдалага ваяку Швейка

[правіць | правіць зыходнік]
помнік браваму салдату Швейку ў Гуменным, Славакія

Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі перыяд яго творчасці. Ад дробных побытавых апавяданняў Гашак перайшоў да эпапеі. Яго «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» (Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války) (1921—1923) прынеслі Гашаку сусветную славу і перакладзены на мноства моў. Твор Гашака напісаны сакавітай мовай з прымессю салдацкага жаргону і пражскага арго, пабудаваны на чаргаванні падзей салдацкага жыцця галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленнямі — успамінамі Швейка, анекдотамі, прыкладамі з яго жыцця. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай смешнай кнігай у свеце.

Заўчасная смерць аўтара з-за сухотаў у 1923 годзе пакінула раман няскончаным. З імем Гашака звязана мноства паданняў. Піваварня, дзе любіў бавіць час пісьменнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў у Празе. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэшскі пісьменнік мінулага стагоддзя.

Беларускія пераклады рамана

[правіць | правіць зыходнік]

У 1931—1932 гады ў беларускім перакладзе выдадзена эпапея «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (у 6 т.) аўтарства Яраслава Гашэка і Карэла Ванэка. 1-ы том перакладаў Міхась Зарэцкі (1931), 2-і — Кандрат Крапіва, 3-і — Максім Лужанін, 4-ы — Лукаш Калюга (1932), 5-ы — Тодар Кляшторны са Змітраком Астапенкам, 6-ы — Кузьма Чорны.

Таксама «Швейка» перакладаў Аляксандр Мажэйка.

У яго гонар названы астэроід — Гашак.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
• Цвёрдая скура: Апавяданні для дзяцей сярэд. і ст. узроста: Пер. з рус. мовы / Я.Гашэк. — Мн. : Белдзяржвыд, 1931. — 35 с.
• Госць у хату: Апавядані: Пер. з чэш. / Уклад. А. Мажэйкі. — Мн.: Мастац.літ., 1984. — 279 с. — (Бібліятэка замежнай прозы).
• Гашак Я. Прыгоды бравага салдата Швейка / Пераклад А. Мажэйкі. — Мінск: Ураджай, 1998. — 5000 ас. — (Серыя «Школьная бібліятэка»).
• Дваццаць гадоў таму // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.
1. а б в г Востокова С. И. Гашек // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.

2. Jaroslav Hasek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Востокова С. И. Гашек Ярослав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 6 : Газлифт — Гоголево. — С. 148–149. Праверана 28 верасня 2015.

4. Востокова С. И. Гашек Ярослав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 6 : Газлифт — Гоголево. — С. 148–149. Праверана 27 верасня 2015.

5. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.

• Ančík Zd. O životě J. Haška. — Praha, 1953;
• Křizek J. J. Hašek v revolucním Rusku. — Praha, 1957;
• Pytílk R., Lajske М. Bibliografie J. Haška. — Praha, 1960;
• Frynta E. Hašek der Schöpfer des Schwejk. — [Praha, 1965].
• Трус М. Творы Яраслава Гашака ў Беларусі 1930-х гадоў: рэпрэзентацыя, рэцэпцыя, кантэкст // Полымя. — 2018. — № 4. — С. 112—121.
• Трус М. Беларуская швейкіяна Яраслава Гашака: канец 1920 — пачатак 1930-х гг. // Роднае слова. ‒ 2023. ‒ № 4. ‒ С. 27‒30.