5-я асобная механізаваная брыгада (Украіна)
5-я асобная механізаваная брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 17 жніўня 2003 — сакавік 2004 |
Краіна | Украіна |
Падпарадкаванне | Сухапутныя войскі Украіны |
Уваходзіць у | |
Тып | Механізаваныя войскі Украіны |
Колькасць | 1629 чалавек |
Дыслакацыя | Эль-Кут |
Удзел у | Іракская вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | генерал-маёр Сяргей Іванавіч Бязлушчанка |
5-я асобная механізаваная брыгада, 5-я амбр (укр.: 5-та окрема механізована бригада, 5 омбр) — вайсковае фармаванне Узброеных Сіл Украіны, створанае спецыяльна для ўдзелу ў ваеннай аперацыі ў Іраку. Місія падраздзялення працягвалася з 11 жніўня 2003 па сакавік 2004.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сфарміравана на падставе Указа Прэзідэнта Украіны ад 02.06.2003 г. №459 і Пастановы Кабінета Міністраў Украіны ад 05.06.2003 г. №897.
У жніўні з аэрапортаў Барыспаля і Мікалаева ў Кувейт, дзе на амерыканскай перавалачнай базе выраблялася засяроджванне войскаў, адправіліся транспартныя самалёты. Усяго было здзейснена 17 рэйсаў. Неўзабаве 5-я брыгада ўвайшла ў Ірак, размясціўшыся ў горадзе Эль-Кут.
Аснова была размещена ў Эль-Куце, але некаторых сілы накіравалі ў гарады Эс-Сувейра і Бадра.
5-я амбр далучылася да шматнацыянальнай дывізіі «Цэнтар—Поўдзень». На падраздзяленне ўсклалі задачы па падтрыманні бяспекі ў правінцыі Васіт, абароны гуманітарных місій, патруляванні 120-кіламетровага ўчастка мяжы з Іранам і барацьбы з мясцовымі паўстанцамі. Акрамя таго, украінская брыгада садзейнічала Часовай адміністрацыі кааліцыі, якая ажыццяўляла кіраванне акупаванай краінай, у сферы аднаўленні грамадзянскага парадку. Вайскоўцы рыхтавалі кадры для іракскага корпуса грамадзянскай абароны і трох батальёнаў Дэпартамента памежнай аховы.
У ходзе выканання задач асабісты склад брыгады прымаў удзел у шэрагу аперацый сіл кааліцыі, такіх як «Лонг Стрыт», «Сцюарт», «Чэмберлен», «Абмен дынараў», «Лі», «Каскад».
За час выканання задач на падраздзяленні 5-й амбр было здзейснена 22 напада. Вайскоўцы таксама задушылі 2 пратэстныя дэманстрацыі, канфіскавалі некалькі сотняў адзінак стралковай зброі, затрымалі 12 560 парушальнікаў правапарадку і ірана-іракскай мяжы. Адначасова брыгадай распрацавана і рэалізавана 93 сацыяльна важных праекта на агульную суму больш за 3 мільёны долараў. Спецыялістамі-сапёрамі выяўлена і знішчана каля 150 тысяч бомбаў, мін, боепрыпасаў і снарадаў.
У сакавіку 2004 года 5-ю амбр замяніла 6-я амбр.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Упраўленне падраздзялення складалі штаб (уключаў у сябе аддзел асабістага складу, аператыўны аддзел, разведвальнае аддзяленне, аддзяленне сувязі), аддзел лагістыкі, аддзел узаемадзеяння, фінансава-эканамічная служба і прэс-цэнтр.
У складзе брыгады знаходзіліся 51-ы і 52-і асобныя механізаваныя батальёны (АМБ) разам з 19-м асобным спецыяльным батальёнам (АСБ). Уключаны таксама медыцынская і разведвальная роты.
Першапачаткова меркавалася далучыць да брыгады яшчэ і 19-ы асобны батальён радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны (абРХБА), які з красавіка 2003 года знаходзіўся ў Кувейце. Гэта абумоўлівалася заявамі амерыканскіх уладаў у нібыта наяўнасці ў Іраку зброі масавага знішчэння. Улічваючы гэты факт і было прынята рашэнне аб уключэнні батальёна ў склад брыгады. Пераход 19-га абРХБА пад камандаванне камандзіра 5-й амбр павінен быў адбыцца падчас перадыслакацыі брыгады ў Ірак. Праз месяц пасля ўвядзення батальёна ў Кувейт стала ясна, што зброі масавага знішчэння ў краіне няма, таму неабходнасць у далейшым знаходжанні ўкраінскага падраздзялення адпала, і паўстала пытанне аб яго вывадзе.
Асабісты склад
[правіць | правіць зыходнік]Асабісты склад быў наступным[1]:
Катэгорыя | Упраўленне | 51-ы амб | 52-і амб | 19-ы асб | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
Афіцэры | 82 | 70 | 70 | 46 | 268 |
Прапаршчыкі | 31 | 30 | 30 | 19 | 110 |
Сяржанты | 42 | 72 | 72 | 39 | 225 |
Радавыя | 207 | 358 | 345 | 116 | 1026 |
Усяго | 362 | 530 | 517 | 220 | 1629 |
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўніцтва фарміравання склалі:
- камандзір брыгады — генерал-маёр Бязлушчанка Сяргей Іванавіч
- начальнік штаба — падпалкоўнік Нікалаенка Юрый Мікалаевіч (з кастрычніка 2003 года — палкоўнік Мужэнка Віктар Мікалаевіч)
- камандзір 51-га АМБ — падпалкоўнік Вішнеўскі Алег Вітальевіч
- начальнік штаба — падпалкоўнік Коваль Аляксандр Мікалаевіч
- камандзір 52-га АМБ — палкоўнік Масціка Васіль Рыгоравіч
- начальнік штаба-маёр Кульчанка Генадзь Пятровіч
- камандзір 19-га АСБ — падпалкоўнік Анішчук Юрый Васільевіч
- начальнік штаба — падпалкоўнік Кіцула Васіль Сцяпанавіч.
Страты
[правіць | правіць зыходнік]За перыяд сваёй місіі падраздзяленне страціла трох чалавек забітымі, у тым ліку:
- старшы сяржант Юрый Койдан — 30 верасня 2003 года — ДТЗ;
- малодшы сяржант Сяргей Суслаў — 11 лістапада 2003 года — неасцярожнае абыходжанне са зброяй;
- капітан Аляксей Бандарэнка — 18 лістапада 2003 года — самагубства.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2010 года запрацаваў сайт пра 5-ю брыгаду. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята ў чэрвені 2007 года на сустрэчы таварышаў па службе. Сайт створаны па ініцыятыве камандзіра падраздзялення Сяргечэя Безлушчанка, пры падтрымцы грамадскай арганізацыі «Громадська Єдність»[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Р. Туровец. 5-я отдельная механизированная бригада // Сайт 5-й отдельной механизированной бригады.