Honda CR-V
Honda CR-V — красовер, які выпускаецца кампаніяй Honda з 1995 года. У мадэльным шэрагу маркі пазіцыянуецца паміж кампактным HR-V і поўнапамерным Pilot.
Першае пакаленне (1995–2001)
[правіць | правіць зыходнік]Honda CR-V першага пакалення дэбютавала на Такійскім аўтасалоне ў 1995 годзе. Гэта быў першы ў гаме Хонды лёгкі пазадарожнік ўласнай распрацоўкі. Годам пазней выйшла амерыканская версія, а ў 1997 годзе CR-V з'явіўся ў Еўропе. У 2000 годзе вытворчасць CR-V для рынкаў Еўропы пачалася на заводзе ў Суіндане (Вялікабрытанія).
У абсталяванне ўваходзіў складны стол для пікніка, які хаваўся пад падлогай багажніка. Салон меў мноства варыянтаў трансфармацыі. Яшчэ адна асаблівасць машыны — двухстворкавыя дзверы багажніка з пад'ёмнай верхняй часткай. На падвешанай на бакавых завесах ніжняй частцы звонку мацавалася запасное кола.
Машына даўжынёй 4,5 метра базіравалася на вузлах Civic пятага пакалення. Абсталёўвалася 129-моцным чатырохцыліндравым рухавіком серыі B20B, якую пазней мадэрнізавалі і давялі магутнасць да 148 к.с. Каробка перадач — пяціступеньчатая механічная або чатырохступеньчаты «аўтамат». Прывад — пярэдні або на заказ — падлучальны поўны, з мнагадыскавай муфтай на задняй восі, якая кіравалася дзвюма гідрапомпамі.
Другое пакаленне (2001–2006)
[правіць | правіць зыходнік]Другое пакаленне, якое з'явілася ў 2001 годзе, захавала стылістычныя асаблівасці папярэдніка. Аўтамабіль збіралі ў Японіі, Канадзе, Вялікабрытаніі.
Аўтамабіль меў тры асноўныя версіі камплектацыі для Еўропы: S, LS і ES. Базавая S складалася з ABS, франтальных і бакавых падушак бяспекі, электрапрывада вокнаў і люстэркаў з падаграваннем, абмывальнікам фар. LS дадаткова мела кандыцыянер і магнітолу. Таксама быў даступны чатырохступеньчаты аўтамат. ES – з клімат-кантролем, адліванымі дыскамі і супрацьтуманнымі фарамі. Амерыканскія версіі адрозніваліся ўбудаванымі ў бамперы святлоадбівальнікамі і амаль квадратнай выштампоўкай задняга нумарнога знака. У інтэр'еры выкарыстоўвалася абіўка або скура светлых адценняў. Было багацей і абсталяванне: аўтаматычная каробка перадач, поўны электрапакет і GPS-навігацыя.
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі тэсту Euro NCAP, 2002[1] | ||
---|---|---|
Бяспека пасажыраў | 26 | |
Бяспека пешаходаў | 19 | |
Пратэставаны аўтамабіль: Honda CR-V 2.0 SE |
Трэцяе пакаленне (2006–2012)
[правіць | правіць зыходнік]Трэцяе пакаленне CR-V з'явілася ў канцы 2006 года. Красовер атрымаў новае дынамічнае аблічча са спадаючай лініяй бакавых вокнаў. Дызайн пазбавіўся ад пазадарожных асацыяцый, стаўшы больш легкавым. Дзверы багажніка сталі цалкам падымацца ўверх, запасное кола размясцілі ў багажніку. У багажніку з'явілася здымная палічка, якая дзяліла яго аб'ём на дзве часткі.
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі тэсту Euro NCAP, 2007[2] | ||
---|---|---|
Бяспека дарослых пасажыраў | 33 | |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 37 | |
Бяспека пешаходаў | 13 | |
Пратэставаны аўтамабіль: Honda CR-V 2.2i-CTDi SE |
Чацвёртае пакаленне (2012–2018)
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Пятае пакаленне (2016–...)
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Шостае пакаленне (2022–...)
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2022 года было прадстаўлена шостае пакаленне CR-V[3]. Новая генерацыя стала амаль на 80 міліметраў даўжэй за свайго папярэдніка (даўжыня — 4705 мм), колавая база вырасла на 40 міліметраў (2700 мм).
Мадэль першапачаткова паступіла ў продаж у Кітаі і Паўночнай Амерыцы. У адрозненне ад папярэднікаў, не выпускаецца для японскага рынку[4]. У маі 2023 года прадстаўлена ў Еўропе[5].
На старце продажаў на рынку ЗША прапанаваны чатыры камплектацыі: EX і EX-L з чатырохцыліндравым рухавіком з турбанаддзіманнем аб’ёмам 1,5 л і магутнасцю 193 к.с.; Sport і Sport Touring з гібрыднай сістэмай.
У Еўропе прадаецца толькі гібрыд e:HEV і plug-in-гібрыд e:PHEV, 1,5-літровая версія не прапануецца. Гібрыдная сілавая ўстаноўка ўключае 2,0-літровы бензінавы рухавік, які працуе паводле цыкла Аткінсана, і два электрарухавікі.
Plug-in-гібрыд мае такі самы бензінавы рухавік, два электраматоры і акумулятарную батарэю большай ёмістасці. Запас хода толькі на электрычнасці дасягае да 82 кіламетраў. Абвешчаны вытворцам час зарадкі акумулятара — 2,5 гадзіны.
Зноскі
- ↑ https://www.euroncap.com/en/ratings-rewards/latest-safety-ratings/en/results/honda/cr-v/15568
- ↑ https://www.euroncap.com/en/ratings-rewards/latest-safety-ratings/en/results/honda/cr-v/15723
- ↑ 2023 Honda CR-V Debuts With More Space, Sport Touring Hybrid Trim (англ.). motor1.com (12 ліпеня 2022). Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ "Honda CR-V And Insight Get The Axe In Japan"(англ.). motor1.com. 2022-07-13. Праверана 2022-11-22.
- ↑ "2023 Honda CR-V Debuts For Europe With Rugged Design, PHEV Powertrain"(англ.). motor1.com. 2023-05-12. Праверана 2023-05-12.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Марафет. Тест Honda CR-V: почему кроссовер четвертого поколения – не новый-новый, а просто новый? // Авторевю : часопіс. — 2012. — № 19. (руск.)
- Верните столик! // За рулём — Регион : газета. — 2011. — № 23 (246). — С. 12-14. (руск.)
- Работа над ошибками // За рулём — Регион : газета. — 2012. — № 16 (263). — С. 34-37. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Honda CR-V