Дробныя паўцвердакрылыя насякомыя, якія не перавышаюць 5 мм (ад 1, 2 да 5,8 мм). Насякомыя-фітафагі, якія харчуюцца сокамі раслін. Вусікі 10-членікавыя (радзей з 8-9), ніткападобныя. Заднія ногі скакальныя і таму развіты мацней двух пярэдніх пар. Пярэднія крылы буйней задняй пары, у спакоі складваюцца дахападобна. Акрамя палавога размнажэння ў арктычных відаў знойдзены партэнагенез. Німфы (лічынкі) маюць 5 узростаў. Некаторыя віды шкодзяць садоўніцтву (медзяніца грушавая (Psylla pyri) і медзяніца яблыневая (Psylla mali)), лясной гаспадарцы[1][2][3].
Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Налічваецца каля 1500 відаў, 71 род; у Еўропе каля 200 відаў. Ва Усходняй Еўропе каля 160 відаў, найбольш трапляюцца медзяніцы яблыневая (Psylla mali) і грушавая (Psylla pyri), лістаблошкі капусная і маркоўная (Trioza apicalis) і інш. Жывуць калоніямі. Многія віды — шкоднікі раслін, галаўтваральнікі, пераносчыкі вірусных хвароб раслін.
Самыя шматлікія сямействы: лістаблошкі (Psyllidae) і Triozidae, астатнія ўключаюць у сябе ўсяго па некалькі родаў. Liviidae і Spondyliaspididae часам ўключаюць у сямейства лістаблошак.
Зноскі
↑Определитель насекомых Дальнего Востока СССР. Т. II. Равнокрылые и полужесткокрылые. / под общ. ред. П. А. Лера. — Л.: «Наука», 1988. — 972 с. — 1950 экз. — ISBN 5-7442-0921-2.
↑Логинова M.M. Новые данные по фауне и биологии псиллид (Psylloidea, Homoptera) Кавказа / М. М. Логинова // Труды Всесоюзного Энтомологического общества, 1968. — Т. 52. — С. 275—328.
↑Логинова, M.M. Подотряд Psylloidea — псиллиды, или листоблошки / М. М. Логинова // Насекомые и клещи — вредители сельскохозяйственных культур, 1972. — Т. 1. — С. 139—146.
Псиллиды (Homoptera, Psylloidea) СССР : (Аннот. список) / А. М. Гегечкори, М. М. Логинова; АН ГССР, Гос. музей Грузии им. С. Н. Джанашиа. — Тбилиси : Мецниереба, 1990. — 161,[1] с.; 22 см; ISBN 5-520-00813-2
Логинова, M. M. Псиллиды (Psylloidea, Homoptera) Монгольской Народной Республики / М. М. Логинова // — 1972. — Т. 1, ч. 1. — С. 261—324.
Luo, X. et al. 2013: A revision of the endemic Chinese genus Cornopsylla (Hemiptera: Psyllidae), with potential pests on Zanthoxylum (Rutaceae). Zootaxa, 3646(2): 127—148. doi: 10.11646/zootaxa.3646.2.2