Перайсці да зместу

PubMed

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
PubMed
URL www.pubmed.gov
Камерцыйны не
Тып сайта база даных навуковай перыёдыкі
Рэгістрацыя па выбары
Мова(-ы) англійская
Уладальнік Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША і Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі ЗША
Пачатак працы 1997
Бягучы статус функцыянуе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

PubMed — англамоўная тэкставая база дадзеных медыцынскіх і біялагічных публікацый, створаная Нацыянальным цэнтрам біятэхналагічнай інфармацыі (NCBI) на аснове раздзела «біятэхналогія» Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША  (англ.) (NLM)[1]. З'яўляецца бясплатнай версіяй базы даных MEDLINE. Была ўпершыню прадстаўлена ў студзені 1996 года[2]. Даступная праз NCBI-Entrez  (англ.) — цэнтральную пошукавую сістэму, якая ўключае PubMed, PubChem і іншыя найважнейшыя медыцынскія базы даных.

PubMed дакументуе медыцынскія і біялагічныя артыкулы з адмысловай літаратуры, а таксама дае спасылкі на паўнатэкставыя артыкулы. PubMed складаецца з даных з наступных абласцей: медыцына, стаматалогія, ветэрынарыя, агульнае ахова здароўя, псіхалогія, біялогія, генетыка, біяхімія, цыталогія, біятэхналогія, біямедыцына і г.д. Дакументавана каля 3800 біямедыцынскіх выданняў. Штогод база даных PubMed павялічваецца на 500 000 дакументаў. Пошук адбываецца па прынцыпе Medical Subject Headings (MeSH).

Кожнаму артыкулу прысвойваецца ўнікальны ідэнтыфікацыйны нумар PMID (англ.: PubMed Identifier — ідэнтыфікатар PubMed)[3].

Зноскі

  1. McEntyre, J. & Lipman D. (2001): PubMed: bridging the information gap. In: CMAJ. Bd. 164, S. 1317—1319. PMID 11341144 PDF
  2. PubMed Celebrates its 10th Anniversary. Technical Bulletin. United States National Library of Medicine (5 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 22 сакавіка 2011.
  3. PubMed Help. PMID [PMID]. National Center for Biotechnology Information. Праверана 23 ліпеня 2013.