Hulthemia раней разглядалася ў якасці самастойнага роду, у цяперашні час — у якасці падроду роду Rosa.
У складзе адзінага ў падрозе віду Rosa (Hulthemia) persica вылучаюцца дзве формы R. persica var. persica і R. persica var. berberifolia. Апошняя форма, распаўсюджаная на паўночным усходзе арэала, часам разглядаецца ў якасці самастойнага віду Rosa (Hulthemia) berberifolia.
Нізкі раскідзіста-галінасты калючы кусцік вышынёй 15-50 см. Лісце простае (у адрозненне ад большасці відаў Rosa), скурыстае, голае, прылісткаў няма. Кветкі адзінкавыя, зверху, дыяметрам 2,5-3,5 см, залаціста-жоўтага колеру з цёмна-пурпуровым аснаваннем пялёсткаў. Плады даўжынёй каля 1 см, густа абсыпаныя шыпікамі, ў спелым стане фіялетавых тонаў, пры высыханні карычневыя. Цвіце ў красавіку — пачатку мая, плады паспяваюць у чэрвені.