Перайсці да зместу

Беларускі навуковы хакатон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з SciHackathon)
Лагатып SciHackathon

Беларускі навуковы хакатон або SciHackathon — пілотнае мерапрыемства ў фармаце хакатона, якое праводзілся 2-3 чэрвеня 2017 года ў Парку высокіх тэхналогій (Мінск, Беларусь)[1][2]. Быў арганізаваны пры падтрымцы EPAM Garage, Беларускага парка высокіх тэхналогій, інфармацыйную падтрымку забяспечвала Цэнтральная навуковая бібліятэка ім. Якуба Коласа НАН Беларусі. Асноўная мэта хакатона — аб’яднаць навукоўцаў і спецыялістаў камп‘ютарнай галіны для сумеснага вырашэння актуальных навукова-тэхнічных задач[3][4]. Асноўнымі арганізатарамі і ідэйнымі натхняльнікамі мерапрыемства былі супрацоўніца EPAM Systems Алена Палякова і навуковец Сяргей Бесараб (навуковы куратар)[5][6].

Адбор праектаў

[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі навуковы хакатон з’яўляўся лагічным развіццем «Навуковага рынга»[5] — беларускага праекта ў фармаце т.з. навуковых слэмаў, дзе беларускія вучоныя са сцэны прэзентавалі свае даследванні[7]. У адрозненне ад «Навуковага рынга», дзе асноўнай мэтай з’яўлялася папулярызацыя навукі, падчас SciHackathon рабілася ўвага на стварэнні працуючых прататыпаў, а не на бізнес-планах або ідэях[5].

Першапачаткова праводзіўся адбор праектаў сярод навукоўцаў. Прымаліся заяўкі па наступным асноўным накірункам:

  • Дапоўненая/віртуальная/змяшаная рэальнасць для адукацыйных і навуковых мэтаў
  • Спектральная візуалізацыя і мікраскапія. Аналіз спектральных дадзеных. Дыстанцыйныя вымярэнні.
  • Аўтаномныя беспілотныя лятальныя аб’екты
  • Дыстанцыйнае назіранне за пацыентамі. Бескантактны маніторынг фізіялагічных (вітальных) дадзеных
  • Інтэрфейсы мозг-камп’ютар. Кагнітыўная інжынерыя і нейраэрганоміка. Неінвазіўныя нейралагічныя даследванні
  • Мініяцюрныя сістэмы для біямедыцынскага і экалагічныага выкарыстання. Point-of-care[en]

Заяўкі разглядаліся журы, адабраныя праекты запрашаліся на ментарскія сессіі (т.з. SciMeetups) якія праходзілі на працягу некалькіх месяцаў перад самым мерапрыемствам. Падчас падрыхтоўкі да мерапрыемства праходзілі рабочыя сустрэчы з вучонымі, якія фактычна выступалі ў нязвыклай для іх ролі «уладальніка прадукта» (анг. product owner). На гэтых сустрэчах спецыялісты ў галіне IT-маркетынгу навучалі навукоўцам асноўным паняццям вядзення тэхналагічнага бізнэсу, рабоце з мэтавай аўдыторыяй, праводзіліся трэнінгі па прэзентацыі праектаў, па выкарстанні тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач[ru] (ТРВЗ)[8] і інш. На мітапах можна было атрымаць кансультацыю спецыялістаў з розных сфер, абмеркаваць папярэднія вынікі, аб’яднацца ў каманды. Задачы, прапанаваныя навукоўцамі, былі адаптаваны пад патрабаванні індустрыі: навізна, інавацыйнасць і тэхналагічны складнік.

У выніку на хакатон прайшлі сфармаваныя каманды з праектамі звязанымі з медыцынай, хіміяй, батанікай, генетыкай і фармакагенетыкай. За кожнай — замацоўваўся адзін ці некалькі кіраўнікоў, да якога па жаданні далучаліся патрэбныя ІТ-адмыслоўцы. Ніжэй пералік праектаў[8][9]:

  • Plasmona — партатыўны SPR[en] спектрометр для мабільных тэлефонаў, які дазваляе аналізавать наяўнасць сінтэтычных наркотыкаў у вадкасцях чалавечага цела.
  • Mimica — праграма для рэабілітацыі пацыентаў з сківічна-тваравым паралічом[10].
  • PsychoPharmaGen — сэрвіс для лекараў псіхіятраў і іх пацыентаў, прызначаны для карэкціроўкі курсу медыкаментознага лячэння па генетычных дадзеных.
  • Throw it Now! — праграма, які вызначае верагоднасць раку ў курца. Карыстальнік загружае ў сэрвіс свой генетычны пашпарт і атрымлівае справаздачу па магчымым рызыкам
  • Equidus — трэнажор для падтрымання раўнавагі. Прылада сінхранізуецца з праграмай на смартфоне і падказвае карыстачу тып трэніроўкі, а таксама кантралюе правільнасць выканання практыкаванняў[11].
  • Quality analyzer — спектрометр з датчыкам якасці рэчыва і кантролю праходжання працэсаў для аператыўнага кантролю за вадкім асяроддзем.
  • HyperEye — мульціспектральная[en] камера для мабільнага тэлефона.
  • Neurotracker — бытавы электраэнцэфалограф[en] для рэгістрацыі біяэлектрычнай актыўнасці галаўнога мозгу ў выглядзе спецыяльнай нейрагарнітуры, якая запісвае актыўнасць мозгу
  • Hanami — праграма, якая пры дапамозе фотакамеры вызначае смакавыя якасці карняплодаў і наяўнасць у іх хімічных забруджвальнікаў, напрыклад, пестыцыдаў.
  • maWImbi — комплекс для адсочвання фізіялагічных паказчыкаў чалавека з дапамогай аналізу інтэнсіўнасці WIFi-сігнала хатніх роўтэраў[2]
  • AutoGene — аўтаматызаваная сістэма сінтэзу штучных генаў.
  • Docsters — персаніфікаваная сістэма падбору дазавання лекавых прэпаратаў на аснове генетычнага пашпарта.

Хакатон сабраў больш за 300 удзельнікаў[12][13]. Падчас хакатона, які праводзіўся 2-3 чэрвеня камандам неабходна было прадставіць на суд ментараў гатовы прататып і прэзентаваць яго. У перапынку паміж прэзентацыямі гледачы маглі прагаласаваць за тыя праекты, якія іх найбольш зацікавілі. Пры ацэнцы праектаў журы ацэньвала тэхналагічнасць рашэння (наяўнасць прататыпу), навукаёмкасць (наяўнасць навуковага абгрунтавання работы), актуальнасць для вырашэння сучасных праблем, якасць прэзентацыі. У якасці членаў журы былі запрошаны прадстаўнікі вядомых беларускіх тэхналагічный кампаній, такіх як EnCata[14], TeslaSuit, EPAM і інш.

Пераможцы[5]

  • Першае месца — праект Plasmona (кіраўнік Андрэй Андрыеўскі)
  • Другое месца — праект Mimica (кіраўнік Халід Рустамаў)
  • Трэцяе месца — праект PsychoPharmaGen (кіраўнік Ірына Гайдукевіч)
  • Прыз глядацкіх сімпатый — праект Throw it Now!

Далейшы лёс праектаў

[правіць | правіць зыходнік]
  • Каманда праекта Mimica працягвала ўдельнічаць са сваім прататыпам у конкурсах стартапаў і атрымала запрашэнне на удзел у Intercontinental Startup Battle, які праходзіць штогод у Сіліконавай даліне ў Сан-Францыска (ЗША)[15][10] на якое спрабавала сабраць грошы краўдфандзінгам[6].
  • Каманда праекта HyperEye з прыстасаваннем для мульціспектральных здымкаў з дапамогай смартфонаў стала паўфіналістам конкурса Huawei Innovation Contest 2019[6][16], які праводзіўся ў іннавацыйным цэнтры Сколкава[ru]
  1. Первый «Научный хакатон» Беларуси стартует 2 июня в Минске Архівавана 6 красавіка 2018.. — СТБ, 2 чэрвеня 2017
  2. а б В Беларуси с помощью смартфона можно будет измерить давление и определить качество продуктов Архівавана 7 кастрычніка 2020. — СТБ, 2 чэрвеня 2017
  3. Минск примет первый «Научный хакатон» Беларуси — Онлайнер, 28 сакавіка 2017
  4. Первый в Беларуси «Научный хакатон». Цэнтральная навуковая бібліятэка ім. Я.Коласа. — csl.bas-net.by
  5. а б в г Научный хакатон в Минске: домашний наркотест, синтез генов и алгоритм для перебора картофеля — DEV.BY, 5 чэрвеня 2017
  6. а б в Амерыканскія навукоўцы прыдумалі, як візуальна сачыць за людзьмі па WiFi замест камер. Аказваецца, беларусы прэзентавалі падобны метад 6 гадоў таму — Наша ніва, 20 лютага 2023
  7. Навошта навукоўцы выйшлі на «рынг»? — Звязда, 10 кастрычніка 2021 г.
  8. а б «Science IT easy!»: первый в Беларуси научный хакатон. — DEV.BY, 8 чэрвеня 2017
  9. Профилактика рака, лечение лицевого паралича и домашний тест на наркотики: в Минске показали стартапы научного хакатона. — onliner.by, 4 чэрвеня 2017
  10. а б Микрохирург Халид Рустамов возглавил стартап MIMICA — приложение виртуальной реальности для лечения лицевого паралича — doktora.by, 10 кастрычніка 2017
  11. «Точка заботы» прикладной физики. — Навука. — № 35 (2658), 8 жніўня 2017.
  12. Первый научный хакатон прошел в ПВТ. — park.by, 5 чэрвеня 2017
  13. Першы навуковы хакатон прайшоў у Парку высокіх тэхналогій. — Звязда, 7 чэрвеня 2017
  14. Mentoring at Science Hackathon @HTP Архівавана 19 лютага 2023.. — encata.net, чэрвень 2017
  15. Стартап Mimica ищет $20 тысяч для поездки в Сан-Франциско на финал битвы стартапов — DEV.BY, 31 жніўня 2017
  16. Huawei Innovation Contest Архівавана 19 лютага 2023.. — huaweichallenge.sk.ru